Сустрэча з беларускім паэтам Віктарам Лупасіным
12.09.2014 14:29:00
Нарадзiўся ў 1982 годзе ў Мiнску. У 1999–2001-м вучыўся на мехмаце, а ў 2003–2008-м – на фiлалагiчным факультэце БДУ. Яго апавяданне «Слонiкi» аналiзуецца на фiлфаку БДУ ў курсе найноўшай беларускай лiтаратуры, а санетны цыкл «Аўтамабiлi СССР» з`яўляецца першым у славянскай паэзii цыклам аўтамабiльных санетаў.
Добры дзень у хату! Я – вядомы беларускі паэт Віктар Лупасін. Ты – менш вядомы паэт альбо паэтка. Дасылай мне свае шэдэўральныя і нешэдэўральныя опусы на беларускай, рускай і англійскай мовах. Шэдэўральныя надрукуем, а нешэдэўральныя дапаможам зрабіць шэдэўральнымі. Мы будзем бачыцца кожны месяц і нешта рабіць.
Першая сустрэча – 10 кастрычнiка а 16 гадзiне ў рэдакцыi па адрасе: Б. Хмяльнiцкага, 10а, у холе Дома прэсы.
Чакаю допісаў!
Ну а пакуль – трымай колькі маіх!
Апытанка:
Прыдумай антонім да слова «эўрыка». Свае цікавыя адказы дасылай на электронны адрас mushroom1948@bk.ru.
- Мая любімая кніга – «Мертвые души». Смачная мова, смачнае апісанне ежы, і мне вельмі падабаюцца героі.
- Я спяваю ў гурце «Зеленахвостыя» і стварыў новы музычны стыль – зеленахвосты поп-мэтал.
- Больш за ўсё люблю рухацца куды-небудзь на тым, на чым адчуваецца хуткасць: на ровары, машыне альбо бегма.
- Адказ на пытанне пра сэнс жыцця я знайшоў – трэба змяніць свет да лепшага. Але не знайшоў адказу на пытанне, дзе зарабіць грошай на канарэечна-жоўтую шостую «мазду» 2003-га мадэльнага года з максімальным рухавіком і механічнай каробкай перадач.
- З падлецтва веру, што я падлетак. І ў мяне дагэтуль падсвядомае адчуванне, што людзі 30-х гадоў нараджэння не старыя, а пажылыя. 20-х – проста старыя, а вельмі старыя – 10-х гадоў.
- Я ўвесь час кажу «пю», таму што тады ў мяне на твары ўтвараецца прыгожы дакфэйс.
- На што падобна адчуванне, калі ты дапісаў твор? Вы гэта не надрукуеце.
- Чаму магу навучыць? Я буду дапамагаць народу перадаваць свае пачуццi зразумелым для чытача чынам. Буду ставіць літаратурную тэхніку і правіць грубат. Каб, напрыклад, «карову» з «сабакам» не рыфмавалі.
- Літаратурныя творы бываюць розныя: адны падобны да сланоў, другія – да кракадзілаў. Я буду вучыць «клеіць слонікаў і кракадзільчыкаў» – у каго што лепш атрымоўваецца.
Раніца ў нядзельку (панфіль) | * * * | Навуковы санет |
Мінімальная кава (верлібр) | * * * | Філасофскі роздум |
Фота Уладзiмiра Шлапака