Сустрэча з беларускім паэтам Віктарам Лупасіным

Не рыфмуйце «карову» з «сабакам»

Вiктар Лупасiн. Паэт, празаік, драматург, перакладчык, распачынальнiк разнастайных музычных праектаў.
Вiктар Лупасiн. Паэт, празаік, драматург, перакладчык, распачынальнiк разнастайных музычных праектаў.

Нарадзiўся ў 1982 годзе ў Мiнску. У 1999–2001-м вучыўся на мехмаце, а ў 2003–2008-м – на фiлалагiчным факультэце БДУ. Яго апавяданне «Слонiкi» аналiзуецца на фiлфаку БДУ ў курсе найноўшай беларускай лiтаратуры, а санетны цыкл «Аўтамабiлi СССР» з`яўляецца першым у славянскай паэзii цыклам аўтамабiльных санетаў.

Добры дзень у хату! Я – вядомы беларускі паэт Віктар Лупасін. Ты – менш вядомы паэт альбо паэтка. Дасылай мне свае шэдэўральныя і нешэдэўральныя опусы на беларускай, рускай і англійскай мовах. Шэдэўральныя надрукуем, а нешэдэўральныя дапаможам зрабіць шэдэўральнымі. Мы будзем бачыцца кожны месяц і нешта рабіць.

Першая сустрэча – 10 кастрычнiка а 16 гадзiне ў рэдакцыi па адрасе: Б. Хмяльнiцкага, 10а, у холе Дома прэсы.

Чакаю допісаў!

Ну а пакуль – трымай колькі маіх!


lupasin.png


Апытанка:


Прыдумай антонім да слова «эўрыка». Свае цікавыя адказы дасылай на электронны адрас mushroom1948@bk.ru.

  • Мая любімая кніга – «Мертвые души». Смачная мова, смачнае апісанне ежы, і мне вельмі падабаюцца героі.

  • Я спяваю ў гурце «Зеленахвостыя» і стварыў новы музычны стыль – зеленахвосты поп-мэтал.

  • Больш за ўсё люблю рухацца куды-небудзь на тым, на чым адчуваецца хуткасць: на ровары, машыне альбо бегма.

  • Адказ на пытанне пра сэнс жыцця я знайшоў – трэба змяніць свет да лепшага. Але не знайшоў адказу на пытанне, дзе зарабіць грошай на канарэечна-жоўтую шостую «мазду» 2003-га мадэльнага года з максімальным рухавіком і механічнай каробкай перадач.

  • З падлецтва веру, што я падлетак. І ў мяне дагэтуль падсвядомае адчуванне, што людзі 30-х гадоў нараджэння не старыя, а пажылыя. 20-х – проста старыя, а вельмі старыя – 10-х гадоў.

  • Я ўвесь час кажу «пю», таму што тады ў мяне на твары ўтвараецца прыгожы дакфэйс.

  • На што падобна адчуванне, калі ты дапісаў твор? Вы гэта не надрукуеце.

  • Чаму магу навучыць? Я буду дапамагаць народу перадаваць свае пачуццi зразумелым для чытача чынам. Буду ставіць літаратурную тэхніку і правіць грубат. Каб, напрыклад, «карову» з «сабакам» не рыфмавалі.

  • Літаратурныя творы бываюць розныя: адны падобны да сланоў, другія – да кракадзілаў. Я буду вучыць «клеіць слонікаў і кракадзільчыкаў» – у каго што лепш атрымоўваецца.

lupasin2.png

Раніца ў нядзельку (панфіль)

ПППППППППППППППППП
ЭЭЭЭЭЭЭЭЭЭЭЭЭЭЭЭЭ
РРРРРРРРРРРРРРРРРРР
ФФФФФФФФФФФФФФФФФ
ААААААААААААААААААА
РРРРРРРРРРРРРРРРРРРРРР
ААААААААААААААААААААА
ТТТТТТТТТТТТТТТТТТТТТТТТ
АААААААААААААААААА
РРРРРРРРРРРРРРРРРРРРРРРР

* * *
Мiкроб бактэрыю кахаў,
Ды ажанiўся ён з бацылай.
Усё жыццё ён шкадаваў.
Мiкроб бактэрыю кахаў.
Навошта Сцылу ён абраў
Памiж Харыбдаю i Сцылай?
Мiкроб бактэрыю кахаў,
Ды ажанiўся ён з бацылай.

Навуковы санет

Ты хто, юнача: мамант цi свiння?
Сваiм даўжэзным хобатам ты мамант
I бiўнямi магутнымi ты мамант,
А пятаком i шчэццю ты свiння.

Бываеш часам брудны, бы свiння, –
Тады нiхто не скажа, што ты мамант;
Але ж вялiкi ростам ты, як мамант, –
Таму нiхто не скажа, што свiння.

Калi мяне спытаюць, цi ты мамант,
Я адкажу: ну так, напэўна, мамант;
Калi спытаюць, цi свiння, – свiння.

Адсюль выснова: ты, браток, свiння,
Якая насамрэч свiнячы мамант
I ён жа – мамантавая свiння!

Мінімальная кава (верлібр)

У пракуранай прыбіральні
Нацурболіць гарачай вады
У пластыкавы стаканок,
Пакрыты бялёсымі разводамі
І адбіткамі пальцаў.
Засыпаць пакецік «3 ў 1»
І крыху памяшаць
Канцылярскім нажом.

Піць вялікімі глыткамі.

* * *
Пацалункі да задніх зубоў –
Гэта вельмі і вельмі прыемна.
Нараджаюцца толькі ўзаемна
Пацалункі да задніх зубоў.
Іх мільярды людзей недарэмна
Паўтараюць ізноўку і зноў:
Пацалункі да задніх зубоў –
Гэта вельмі і вельмі прыемна.

Філасофскі роздум

20 см – гэта як 10 см,
толькі на 10 см даўжэй.


Фота Уладзiмiра Шлапака

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter