Каманда беларускіх кухараў перамагла на першым кулінарным фестывалі “BestCookFest” у Кіеве

Не проста дранікі…

Каманда беларускіх кухараў перамагла на першым кулінарным фестывалі “BestCookFest” у Кіеве. І ў асабістых спаборніцтвах беларусы двойчы атрымалі “золата”, двойчы — “серабро” і яшчэ “бронзу”.

Кулінарны фэст праходзіў пад час Міжнароднага экспафоруму рэстаранна-гатэльнага бізнесу. Беларусь на ім прадстаўлялі кіраўнік Гільдыі кухараў і шэф-кухараў Аляксандр Чыкілеўскі, ганаровы сябар Гільдыі Таццяна Назарук, шэф-кухар з Гомеля Павел Крычэўскі. Дарэчы, адзін з пераможных шэдэўраў беларусаў — закуска: “Мільфей з бульбяных дранікаў з крэмам з сыру фета, курыным кракетам, песта з пятрушкі ды мусам з авакада”… Пальчыкі абліжаш!

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter