Не пакiдаем мову нашу беларускую

Мы, супрацоўнiкi бiблiятэкi № 8 iмя Еўфрасiннi Полацкай горада Бабруйска...

Мы, супрацоўнiкi бiблiятэкi № 8 iмя Еўфрасiннi Полацкай горада Бабруйска, заўжды цiкавiмся матэрыяламi, змешчанымi на старонках «Рэспублiкi», актыўна прапагандуем iх сярод нашых чытачоў.

Таму на чарговым пасяджэннi членаў клуба «Беларускiя традыцыi» прайшла гадзiна беларускай мовы «Наша мова вечная», штуршком да якой стаў артыкул «З мовай мы мацакi, а без яе?..». На сустрэчы прысутнiчаў i яго аўтар, уласны карэспандэнт «Р» Мiкалай Давiдовiч.

Асноўная думка мерапрыемства — заклiк Францiшка Багушэвiча ў прадмове да зборнiка «Дудка беларуская” не пакiдаць мовы нашай беларускай — дасканала адпавядала тэме артыкула ў «Р».

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter