Не мае аналагаў

У гомельскім універсітэце адкрылі кафедру хрысціянскай культуры

У Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны пачала дзейнічаць кафедра хрысціянскай культуры.

Грамадскае фарміраванне такога кшталту сярод вышэйшых навучальных устаноў Гомельшчыны не мае аналагаў. Кафедра — сумеснае дзецішча ўніверсітэта і Гомельскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы, дагавор аб яе стварэнні падпісалі рэктар ГДУ Аляксандр Рагачоў і епіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан.

— Заняткі ў тэставым рэжыме па вывучэнні асноўных хрысціянскіх каштоўнасцей вяліся ў нашай установе і ў мінулыя гады, — гаворыць прарэктар універсітэта Сяргей Ханеня. — Між тым час паказаў, што больш карысці ў агульназначнай справе можа прынесці глыбокае супрацоўніцтва. Сумесная кафедра, кіраўніцтва якой вядзецца супольна прадстаўніцтвам універсітэта і епархіі, ужо арганізоўвае лекцыi і семінары.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter