Не ляніцца вучыцца

На Міншчыне вызначаць лепшага маладога дырэктара школы

Сёння на Міншчыне вызначаць лепшага маладога дырэктара ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі.

Гэта цікавае спаборніцтва маладых кіраўнікоў ладзяць Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі і ўпраўленне адукацыі аблвыканкама. Зараз фінал, у яго прайшлі 19 перспектыўных дырэктараў, якія маюць стаж на пасадзе ад двух да пяці гадоў, валодаюць добрымі арганізатарскімі здольнасцямі, накіраванымі на поспех і далейшае развіццё. На першым, завочным, этапе спаборніцтва канкурсанты прадставілі на суд журы свае эсэ, якія мелі аднолькавую лаканічную назву — «Я — дырэктар», але паказалі вельмі розныя і арыгінальныя сэнсавыя падыходы. А вось на другім, вочным, іх чакае куды больш складанае выпрабаванне, якое поўнасцю выключае суб’ектыўны фактар у адзнаках. Гэта тэсціраванне, якое выявіць узровень навукова-метадычнай і псіхалагічнай падрыхтоўкі. Таксама ўдзельнікі конкурсу пакажуць сябе ў аратарскім майстэрстве. Прычым тэму для публічнага выступлення даведаюцца толькі за паўгадзіны да яго. Пераможцы атрымаюць узнагароды.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter