Не глядзі ў неба, там няма хлеба

Вучоныя пяці краін абмеркавалі якасці старадарожскай глебы

Урадлівасць старадарожскай глебы даследавалі вучоныя.

Як змяніўся глебавы покрыў, што рабіць, каб павялічыць ураджайнасць сельскагаспадарчых культур? На гэтыя і іншыя пытанні шукалі адказ навукоўцы з Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы і Азербайджана ў час міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі з нагоды 80-годдзя з дня заснавання кафедры глебазнаўства Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Пад кіраўніцтвам доктара сельскагаспадарчых навук, загадчыка кафедры глебазнаўства БДУ Мікалая Клебановіча навукоўцы правялі шэраг практычных заняткаў на палетках ААТ «Арэса-агра» Старадарожскага раёна. Яны абмяркоўвалі, як найлепш выкарыстоўваць глебавы покрыў і зямельны рэсурс раўнін Прадпалесся.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter