Не час губляць, а тавар купляць

У Мінскай вобласці распачаўся сзон рэгіянальных кірмашоў

Сезон рэгіянальных кірмашоў распачаўся на Міншчыне.

У перыяд да 4 мая ў вобласці пройдуць 14 буйных гандлёвых мерапрыемстваў. Па традыцыі тут можна будзе набыць разнастайную сельскагаспадарчую прадукцыю, вырабы мясаперапрацоўчай галіны, чакаецца шырокі кулінарны і кандытарскі асартымент. Пакупнікам будуць прапанаваны і прамысловыя тавары, а таксама насенне, удабрэнні, разнастайныя сельскагаспадарчыя прылады. Свае вырабы прадставяць майстры народнай творчасці.

У кірмашах возьмуць удзел сельгасарганізацыі, прадпрыемствы спажыўкааперацыі, гандлю і перапрацоўчай галіны. Цэнтрам стануць Слуцк, Жо-дзіна, Вілейка, Нясвіж, Салігорск, Барысаў і Маладзечна. Яны збяруць гандляроў і пакупнікоў з навакольных буйных і дробных населеных пунктаў.

Разам з тым па выхадных днях ва ўсіх рэгіёнах Міншчыны пройдуць штотыднёвыя сельскагаспадарчыя кірмашы.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter