Не бяды, што бягуць гады!

Сёння спаўняецца 70 гадоў Аляксандру Акулiку

Сёння спаўняецца 70 гадоў Аляксандру Акулiку. 15 з iх Аляксандр Канстанцiнавiч плённа працаваў у газеце “Рэспублiка”, спачатку намеснiкам, а пасля i першым намеснiкам галоўнага рэдактара.

Аляксандр Акулiк — кандыдат гiстарычных навук, дацэнт Iнстытута журналiстыкi БДУ, вядучы навуковы супрацоўнiк IЭ НАН Беларусi, лаўрэат прэмii “Залатое пяро”, заслужаны журналiст БСЖ, аўтар двухтомнiка “Капля вечнасцi”, у якiм сабраны ўсе лепшыя артыкулы, напiсаныя нашым шаноўным калегам.

З юбiлеем, паважаны Аляксандр Канстанцiнавiч! Здароўя вам, дабрабыту, натхнення i творчага плёну!

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter