ТОП-темы

Не адкладваючы на вясну

23:18, 7 февраля 2026
Рецепт тушеной картошки с ребрышками — идея для сытного семейного обеда
Чаму варта атрымліваць асалоду ад бульбяных страў менавіта зімой

Пра што думаюць гараджане, калі маразы б’юць чарговыя рэкорды? Пра тое, што раніцай не завядзецца аўто і на працу прыйдзецца дабірацца на грамадскім транспарце. Або пра немагчымасць выйсці на прагулку з любімым сабачкам. Яшчэ пра высокую верагоднасць таго, што ежа з дастаўкі будзе зусім халоднай, нават калі кур’ер прывязе яе хутка...

1000.menu

А якія клопаты за горадам? Бульба! Калі тэмпература паветра ў нашай вёсцы на самым поўдні краіны апусцілася амаль да -30, мой бацька (чалавек руплівы ва ўсіх адносінах) перажываў за клубні, якія мы па-дзедаўску закопваем да вясны ў зямлю. Яго можна зразумець: гаворка ідзе пра будучы ўраджай, які патрэбны не толькі нам, людзям, але і хатняй скацінцы.

Ды і мы, што таіць, узімку вельмі любім бульбу. Ёсць за што. Прадукт універсальны, які кожны дзень стварае атмасферу ўтульнасці на кухні. Учора адварылі, заўтра насмажым дранікаў, а сёння будзем тушыць з рэбрамі. І ўсё гэта лепш рабіць цяпер, пакуль бульбы многа і яна смачная (вясной будзе ўжо не тое)…
Вам спатрэбіцца:

рэбры свіныя — 0,5 кг

бульба — 1 кг

цыбуля — 1 — 2 шт.

морква — 1 — 2 шт.

соль, спецыі на смак

алей або тлушч
На разагрэтай скаварадзе топім тлушч і смажым з абодвух бакоў свіныя рэбры да залацістага колеру (каля 7 — 10 хвілін). Перакладаем мяса ў каструлю з тоўстым дном. А ў той жа скаварадзе смажым моркву і цыбулю, якія папярэдне пачысцілі і здрабнілі. Іх пасля адпраўляем да мяса. Усё разам заліваем невялікай колькасцю вады, солім, дадаём спецыі і тушым хвілін 20.

Тым часам неабходна абабраць і нарэзаць бульбу на невялікія кавалачкі. Яе таксама кладзём у каструлю, дадаём вады. Тушым усё разам яшчэ хвілін 40 — 50 на невялікім агні.

kurak@sb.by


Андрей МУКОВОЗЧИК
Андрей МУКОВОЗЧИК
Невероятно, но факт
Ирина ОВСЕПЬЯН
Ирина ОВСЕПЬЯН
Ты куда, Одиссей?