Не Аўстралія, а з кенгуру...

У Віцебскі заапарк з Калінінграда прывезлі парачку кенгуру

У Віцебск прывезлі экзатычных жывёлін.

Парачка кенгуру прыбыла з Калінінграда ў Мінск рэйсам «Белавія». Пералёт прайшоў спакойна, і ў сталічным аэрапорце гадавалых кенгурат сустрэлі супрацоўнікі Віцебскага заапарка. Далей пацешныя навасёлы ехалі на машыне і зараз ужо даволі ўтульна ўладкаваліся ў асобным доміку заапарка. На працягу месяца, як паведаміла дырэктар апошняга Ірына Арлова, кенгуру прабудуць у карантыне. Але наведвальнікі ўжо сёння могуць зазірнуць у госці да жывёлін. Па словах Ірыны Міхайлаўны, доўгая дарога і сам авіяпералёт для юных кенгуру Бенет, на шчасце, абыйшліся без псіхалагічнай траўмы. Аўстралійскія госці не скардзяцца на адсутнасць апетыту, з задавальненнем ласуюцца збожжам, капустай, садавінай. 

 

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter