В интерактивное путешествие по Кревскому замку смогут отправиться даже участники и и гости II Европейских игр.

Назад — у XIV стагоддзе

Унікальны макет Крэўскага замка XIV стагоддзя прэ­зен­та­валі на гэтым тыдні ў Нацыянальным гістарычным музеі. Новы праект з серыі VKL3D “Апыніся ў сэрцы гісторыі” створаны на падставе гістарычных, археалагічных, архіўных даследаванняў з выкарыстаннем тэхналогіі 3D-друку.

histmuseum.by

Каб “ажывіць” лічбавы макет, спатрэбілася некалькі 3D-прын­тараў. Працэс друку заняў каля 180 гадзін. Разгля­даеш макет і не верыш: камень, зямля, вада нібы сапраўдныя. А калі бярэш у рукі яшчэ і планшэт са спецыяльным дадаткам,

то замак сапраўды пачынае жыць. Дастаткова навесці экран на макет, як над замкам пачынаюць лятаць птушкі, каля ўва­ходу загараюцца факелы, і бачна, як ва ўнутраным дворыку рыцары рыхтуюцца да бітвы. Аўтары праекта за­пэў­ні­ваюць, што ён будзе дапрацоўвацца. Да прыкладу, на­вед­вальнікі змогуць убачыць разбурэнні Крэўскага замка праз стагоддзі.

У гэтым годзе інтэрактыўны макет Крэўскага замка, паве­дамляе БЕЛТА, будзе дэманстравацца на міжнародным форуме “ТИБО-2019”, у Спартыўнай вёсцы падчас II Еўрапейскіх гульняў, а таксама на выставе ў Дзень беларускага пісьмен­ства ў Слоніме.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter