Назад, на радзiму...

Беларускiм бокам з зоны канфлiкту на Блiзкiм Усходзе эвакуiраваны 442 чалавекi, пераважная большасць якiх грамадзяне Беларусi. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiлi ў прэс-службе Мiнiстэрства замежных спраў.
Нагадаем, 26 лiпеня з Сiрыi быў ажыццёўлены другi спецыяльны рэйс Нацыянальнай авiякампанii “Белавiя” па маршруце Дамаск—Мiнск. На радзiму прыбылi 107 беларускiх грамадзян i членаў iх сем’яў, у тым лiку 44 дзіцяці. Усе яны былi вывезены з Лiвана аўтаканвоем Ганаровага консульства Беларусi ў гэтай краiне. Беларускiм пасольствам у Сiрыi былi поўнасцю вырашаны арганiзацыйныя пытаннi па забеспячэнню нашых грамадзян часовым памяшканнем, харчаваннем, а таксама транспартам для прыбыцця ў аэрапорт Дамаска. Была аказана дапамога сем’ям з малымi дзецьмi i ажыццёўлены вялiкi аб’ём адпаведных консульскiх дзеянняў, прадастаўлена магчымасць апавяшчэння родных, забяспечана ўзгадненне з iзраiльскiмi ўладамi пытанняў бяспекi праезду аўтаканвою.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter