Навукоўцы раскрылі патэнцыял

Беларускія вучоныя паспяхова правялі ў Баку прэзентацыю магчымасцяў у сферы высокіх тэхналогій. Дэлегацыя Аб’яднанга інстытута праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук прымала ўдзел у XIV Азербайджанскай міжнароднай тэлекамунікацыйнай выставе і канферэнцыі “BakuTel-2008”. Падчас візіту беларускія вучоныя правялі серыю сустрэч з кіраўніцтвам Нацыянальнай акадэміі навук Азербайджана, дырэктарамі інстытутаў фізікі, інфарматыкі і кібернетыкі, Нацыянальнага аэракасмічнага агенцтва Азербайджана
Беларускія вучоныя паспяхова правялі ў Баку прэзентацыю магчымасцяў у сферы высокіх тэхналогій.

Дэлегацыя Аб’яднанга інстытута праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук прымала ўдзел у XIV Азербайджанскай міжнароднай тэлекамунікацыйнай выставе і канферэнцыі “BakuTel-2008”. Падчас візіту беларускія вучоныя правялі серыю сустрэч з кіраўніцтвам Нацыянальнай акадэміі навук Азербайджана, дырэктарамі інстытутаў фізікі, інфарматыкі і кібернетыкі, Нацыянальнага аэракасмічнага агенцтва Азербайджана. На базе Інстытута фізікі, у прыватнасці, для азербайджанскіх калегаў быў праведзены семінар, прысвечаны перспектывам развіцця інфармацыйна-камунікацыйнага сектара ў Беларусі.

Адбыліся прэзентацыі патэнцыялу Аб’яднага інстытута праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, праграм асваення космасу, магчымасцяў беларускага суперкамп’ютара ў прамысловасці, а таксама Інтэрнет-тэхналогій. У прыватнасці, Беларускія вучоныя прадэманстравалі выкарыстанне суперкамп’ютарнага цэнтра для разлікаў, усталяваўшы аддаленае падключэнне Інстытута фізікі НАН Азербайджана да рэсурсаў Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі.

Па выніках перамоў было падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Аб’яднаным інстытутам праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Інстытутам фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Азербайджана, таксама як і пратакол намераў паміж Аб’яднаным інстытутам праблем інфарматыкі НАН Беларусі і Нацыянальным аэракасмічным агенцтвам Азербайджана.

Марыя Астахава
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter