Навошта вяселле дуб аб'язджала.

Дуб. Самае шануемае дрэва ва ўсходнеславянскіх народаў. Дуб займаў галоўнае месца ў спісе дрэў, якія так або інакш былі ўключаны у кантэкст рытуальна-абрадавай практыкі нашага народа.

Дуб. Самае шануемае дрэва ва ўсходнеславянскіх народаў. Дуб займаў галоўнае месца ў спісе дрэў, якія так або інакш былі ўключаны у кантэкст рытуальна-абрадавай практыкі нашага народа.

Часта каля дуба ставілі крыжы, вешалі на яго галінах ручнікі або іншыя рэчы ў якасці ахвярапрынашэнняў, каб ён дапамог спраўдзіць задуманае і загаданае.
На працягу шматлікіх стагоддзяў дуб выступаў рытуальным цэнтрам свяцілішча. Шырока быў вядомы звычай, калі маладыя ехалі да старога дуба і тройчы па сонцы абходзілі яго, пасля чаго старэйшына абшчыны называў іх мужам і жонкай.
З часу пашырэння хрысціянства адносіны да свяшчэннага дрэва не змяніліся. Пасля вянчання маладыя ехалі да дуба, каб іх жыццё было такім доўгім, як жыве гэта векавечнае дрэва.
Дуб заўсёды быў сімвалам мужчынскага пачатку. Калі нявеста хацела, каб у сям’і нараджаліся хлопчыкі, то ў момант уваходу ў дом жаніха яна ціхенька гаварыла: “Каля двара дубочкі, а ў хаце сыночкі”.
Нашы продкі верылі ў тое, што гэта свяшчэннае дрэва можа дапамагчы змадэліраваць жыццё чалавека і паўплываць на яго долю. На беларускім Палессі існаваў звычай пасля нараджэння дзіця пасадзіць дубок. Часам дзіця само павінна было пасадзіць малады дубочак, каб той рос, набіраўся моцы і прадказваў будучыню дзіцяці. Калі ж раптам дуб засыхаў, то гэта лічылі прадказаннем цяжкай хваробы, а то нават і смерці таго, хто яго пасадзіў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter