Навошта ва ўборы маладой чырвоны колер?

Калі праз прызму сімволікі чырвона-белага колеру паглядзець на асноўныя рытуальныя дзеянні вясельнага абраду, то можна ўбачыць выразную заканамернасць: усе дзеянні, у полі якіх апынуцца маладыя (тыя, хто перажывае рытуальную “смерць” і пераходзіць у новы статус), будуць маркіравацца белым колерам, усё тое, што звязана з бацькамі маладых, хатай, хлебам (тымі, хто не мяняе статусу), будуць маркіравацца чырвоным колерам.

Калі праз прызму сімволікі чырвона-белага колеру паглядзець на асноўныя рытуальныя дзеянні вясельнага абраду, то можна ўбачыць выразную заканамернасць: усе дзеянні, у полі якіх апынуцца маладыя (тыя, хто перажывае рытуальную “смерць” і пераходзіць у новы статус), будуць маркіравацца белым колерам, усё тое, што звязана з бацькамі маладых, хатай, хлебам (тымі, хто не мяняе статусу), будуць маркіравацца чырвоным колерам.

Давайце разам прааналізуем некалькі абрадавых сітуацый.

  • Галоўныя ўдзельнікі вясельнага абраду — жаніх і нявеста — знаходзіліся ў стане пераходу, таму апраналіся ў адзенне белага колеру. Але ўбор  нявесты — рукавы, вобласць грудзей — быў упрыгожаны-абаронены гафтам і арнаментам чырвонага колеру, а жывот пасля першай шлюбнай ночы быў “закрыты” фартухом з чырвонымі палосамі. У жаніха — да светлай кашулі і штаноў  дадаваўся шырокі пояс з ярка-чырвоным арнаментам і кутасамі-махрамі па краях.
  • Як толькі заканчваўся выкуп нявесты, бацька абвязваў дачку ручніком і тройчы абводзіў яе вакол стала — хатняга сакральнага месца, за якім збіраецца ўся сям’я. Прычым нявеста знаходзілася ў зоне белай часткі ручніка, а бацька трымаўся за яго чырвоныя краі.
  • Падчас шлюбу маладыя будуць стаяць ў храме на белай частцы ручніка.
  • Калі маладыя выходзілі з хаты нявесты, бацькі рабілі арку з ручніка і двух боханаў хлеба, кожны з якіх быў загорнуты ў чырвоныя краі ручніка. Стваралася “трыумфальная” арка (брама, ра-дуга, падкова на шчасце), пад якой дачка-нявеста і будучы зяць адправяцца ў новае жыццё.
  • Выходзячы з храма, хросны бацька жаніха ці нявесты злучаў маладым рукі поясам-абярэгам чырвонага колеру.
  • Маладых на вяселлі садзілі ў чырвоны кут.

Традыцыйны гарнітур быў для чалавека своеасаблівым засцярогам, таму ўсе жыццёва важныя зоны, а таксама месцы парываў-выйсцяў (каўнер, краі рукавоў, падол)  былі інтэнсіўна акцэнтаваны арнаментальным малюнкам чырвонага колеру. Першым чынам гэта тычылася вобласці шыі, гру-
дзей, рук, жывата. А што мы бачым у вясельным уборы нашых сучасніц? Дэкаратыўныя элементы чырвонага колеру цалкам адсутнічаюць. Гэта значыць, што маладая знаходзіцца ў стане поўнай неабароненасці. Больш таго: сённяшнія нявесты цалкам адкрываюць грудзі, плечы, спіну, тым самым падвяргаюць сябе наймацнейшаму біяэнергетычнаму ўздзеянню людзей з “цяжкім  поглядам”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter