Навошта на дзверы падкову вешалі?

Падкова. “Знайсці старое жалеза, асабліва падкову, — знайсці сваё шчасце”.

Падкова. “Знайсці старое жалеза, асабліва падкову, — знайсці сваё шчасце”.

Паўсюдна сярод усходніх  славян існуе вера ў незвычайныя ўласцівасці конскай падковы. Па павер’ях нашых продкаў, падкова сімвалізавала шчасце і поспех, была магутным абярэгам ад  дрэннага вока і нячыстай сілы. Але пры адной умове — падкову трэба знайсці на дарозе.

Такое станоўчае стаўленне да падковы магло быць выклікана тым, што  яе форма нагадвае арку. У кожнай хаце ў чырвоным куце ручнік, які пакрываў абраз, нагадваў сабою арку. Пад аркай-ручніком праходзілі маладыя, калі выходзілі з хаты і ехалі да вянца ў храм. У шэрагу вялікіх гадавых святаў абавязковым атрыбутам была арка.

Можа быць, менавіта таму падкова, прыбітая ў хаце над парогам, сімвалізавала не што іншае, як арку, пад якой “пасялілася” шчасце (славяне вешалі падкову “ражкамі” ўніз  у адрозненне ад англійскай традыцыі вешаць падкову “ражкамі” ўверх).

Акрамя таго, што падкова сімвалізавала шчасце і поспех, яе надзялялі ўласцівасцямі ахоўнага характару. Лічылася, што ў хату, у парозе якой вісіць падкова, ніколі не зойдзе нячыстая сіла. Існавала нямала легенд пра тое, як кавалі падкоўвалі чарцей, у якіх на нагах капыты, і тады нячысцікі не маглі бясшумна падкрадацца і здзяйсняць свае гадасці ў дачыненні да добрых людзей. Таму і ўцякаюць чэрці, як толькі ўгледзяць падкову.

  • Нярэдка падкову выкарыстоўвалі ў магічных дзеяннях. Напрыклад, каб вылечыць хворага, які пакутуе ад жорсткага рэўматызму, раілі пад матрац хвораму пакласці дзве старыя падковы — адну ў галаве, другую ў нагах, але канцамі ўнутр, і сказаць: “Раней па зямлі білі, а зараз каб раба  (імя) абаранілі. Амін”.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter