Наваселле ў сценах Полацкага калегiума

Днямi ў будынку гiсторыка-фiлалагiчнага факультэта Полацкага дзяржунiверсiтэта адкрыўся фiлiял навуковай бiбліятэкi, дзе першакурснiкi атрымалi першыя электронныя чытацкiя бiлеты.

Рэктар ПДУ Дзмiтрый Лазоўскi адзначае невыпадковыя паралелi памiж тым, што гуманiтарны факультэт з мiнулага года размясцiўся ў адноўленым гiстарычным будынку, дзе ў XVI стагоддзi была адчынена першая ВНУ на Беларусi — Полацкi езуiцкi калегiум.
— Тут была першая бiблiятэка на Беларусi, — гаворыць Дзмiтрый Мiкалаевiч, — у якой захоўвалася 40 тысяч тамоў неацэнных рарытэтаў. Сёння ў гэтыя адноўленыя сцены мы таксама перевезлi 40 тысяч экземпляраў розных выданняў.
Шкада, але старажытная бiблiятэка некалькi разоў гарэла, а ў ХIХ стагоддзi рэдкiя рукапiсныя кнiгi былi вывезены ў Маскву, Санкт-Пецярбург, Польшчу, Германiю.

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter