Наваселле для паляўнiчых

Да Новага года ў Шчучынскім раёне адкрыецца самы буйны ў сістэме Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі паляўніча-турыстычны комплекс.
Да Новага года ў Шчучынскім раёне адкрыецца самы буйны ў сістэме Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі паляўніча-турыстычны комплекс.

Умовы пражывання на тэрыторыі комплексу не будуць уступаць гарадскім. Пабудаваны ужо двухпавярховы будынак плошчай 400 квадратных метраў, праведзены ўсе камунікацыі. У будынку шэсць спальняў, разлічаных на 15 чалавек, хол з камінам, сталовая, кухня, некалькі санвузлоў. У рэзідэнцыі для паляўнiчых завяршаюцца аддзелачныя работы, добраўпарадкаванне тэрыторыі. А да Новага года комплекс расчыніць дзверы першым гасцям.

— Ён будзе прапаноўваць самы разнастайны адпачынак — ад палявання і рыбалкі да пракату веласіпедаў, квадрацыклаў, катамаранаў, — паведаміў дырэктар Гродзенскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Уладзімір Семянюк. — Госці змогуць збіраць у нас грыбы і ягады, любавацца раскошнымі краявідамі. На тэрыторыі Шчучынскага раёна створаны рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Котра». Замежных гасцей паляўніча-турыстычны комплекс плануе прыцягваць перш за ўсё добрымі ўмовамі палявання.

Таццяна КАНДРАЦЬЕВА, «Р»
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter