Навагрудак адзначае 500-годдзе атрымання Магдэбургскага права

З нагоды памятнай даты 9—10 верасня навагрудчане ладзяць свята, склікаюць гасцей, якіх парадуюць цікавай святочнай праграмай.

З нагоды памятнай даты 9—10 верасня навагрудчане ладзяць свята, склікаюць гасцей, якіх парадуюць цікавай святочнай праграмай.

Вядома, што асновай жыцця Навагрудка XVI стагоддзя былі рамёствы і гандаль. У той час тут налічвалася да трыццаці відаў рамеснай вытворчасці і кожны тыдзень праводзіліся кірмашы. Таму ля Малога замка вырашылі размясціць выставы рамеснікаў і народных умельцаў. Адчуць непаўторную атмасферу старажытнага горада можна, наведаўшы ў мясцовым гісторыка-краязнаўчым музеі выставу старых фотаздымкаў “Ваяводскі Навагрудак”. Насычаная і канцэртная праграма: выступленні мастацкіх калектываў Гродзеншчыны, Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам прафесара Міхаіла Фінберга. У гонар 500-гадовага юбілею будзе адкрыты памятны знак.

Алена СЯМЁНАВА, “НГ”

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter