Навагодні рубеж у Белавежскай пушчы

“Загадваю: заступіць на абарону навагодніх межаў. Галоўная задача — забяспечыць бесперашкодны пераход Новым 2008 годам дзяржаўнай мяжы з Усходу на Захад”, — такі незвычайны загад аддаў Дзед Мароз пагранічнаму нараду ў сваёй рэзідэнцыі, куды прыехалі на экскурсію дзеці з сем’яў пагранічнікаў і вучні Станькаўскай школы-інтэрната.

Варта адзначыць, што рэзідэнцыя Дзеда Мароза (у Белавежскай пушчы) знаходзіцца ў памежнай зоне, а таму ён сам, па сутнасці, з’яўляецца пагранічнікам. Ва ўрачыстай абстаноўцы старшыня Дзяржпагранкамітэта Ігар Рачкоўскі ўручыў Дзеду Марозу зялёны берэт і дыплом прысвячэння яго ў пагранічнікі. У самой рэзідэнцыі ўсталявалі сімвалічную навагоднюю мяжу — памежны слуп з нумарам 2008, на які дзеці прыклеілі загадзя падрыхтаваныя сняжынкі з пажаданнямі для сябе і сваіх аднагодкаў.

Ну, а які ж Новы год без падарункаў, а пагранічнік без вернага сабакі? Новаспечанаму кіраўніку Навагодняй заставы кіраўнік памежнага ведамства ў якасці падарунку ўручыў шчаня лабрадора. Мабыць, гэта было ўпершыню, каб Дзед Мароз не раздаваў, а сам атрымліваў падарункі.

Васіль Міхальчук
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter