Нацыянальнасці — розныя, сям’я — адна!

Фестываль нацыянальных культур у Гродна збярэ 37 дыяспар

На 10-ы фестываль нацыянальных культур у Гродна прыедуць прадстаўнікі 37 дыяспар.

— У гэтым годзе да нас упершыню прыедуць італьянцы, англічане, крымскія татары, — удакладняе начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага гарвыканкама Віталь Мамачкін. — Венесуэльцы і іспанцы, якія далучыліся да фестывалю не так даўно, значна павялічаць колькасць удзельнікаў.

Усяго на свята прыедуць каля 1,5 тысячы гасцей, чакаюць у горадзе і турыстаў. Пляцоўкі для падворкаў нацыянальных суполак размяркоўваліся з улікам пажаданняў саміх удзельнікаў. Беларуская пляцоўка ў гэтым годзе будзе размяшчацца каля лялечнага тэатра.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter