Натхнёная сімфонія

Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж святкуе 55-годдзе

Музычная alma mater святкуе юбілей.

Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя Міхала Клеафаса Агінскага праводзіць цэлы святочны марафон з нагоды 55-годдзя са дня свайго ўтварэння і 45-годдзя сімфанічнага аркестра гэтай навучальнай установы. Каледж заваяваў высокую рэпутацыю культурнага цэнтра не толькі сталічнай вобласці, але і краіны. Многія пакаленні яго выпускнікоў паспяхова працуюць на ніве мастацтва. Дарэчы, педагагічнае ядро ка-леджа зараз складаюць пераважна яго навучэнцы.

45 гадоў радуе публіку сваёй творчасцю сімфанічны аркестр. Яму апладзіравалі ў Галандыі, Літве, Чэхіі, Германіі, іншых краінах. Шмат гадоў дырыжыруе аркестрам і кіруе каледжам Рыгор Сарока. Да юбілейных урачыстасцей падрыхтавана яркая і насычаная праграма.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter