Нататкi

Усё  больш  аднатыпным  робiцца  гарадскi  i  вясковы  лад  жыцця. Па  вопратцы,  мове,  iнтэр’еры.  Радавацца  гэтаму  цi  засмучацца?

Жывыя цацкi

Усё  больш  аднатыпным  робiцца  гарадскi  i  вясковы  лад  жыцця. Па  вопратцы,  мове,  iнтэр’еры.  Радавацца  гэтаму  цi  засмучацца? 

Яшчэ зусiм нядаўна вясковыя дзецi арганiчна зрасталiся з жывой прыродай. А сёння яны, як кажуць, па самыя вушы ўлезлi ў камп’ютэры з iх вiртуальнымi джунглямi. З непрадказаль­нымi ўздзеяннямi на псiхiку многiх жорсткiх гульняў i праграм. Цi не губляецца тут нешта, так бы мовячы, адвечнае i чалавечнае? 

Для параўнання хочацца з нядаўняй мiнуўшчыны вывесцi  зусiм iншую, духоўна чыстую i здаровую праграму. Пачнём, як у добрай казцы. 

Жылi-былi ў адной вёсцы брат з малодшай сястрычкай. Беднавата жылi, дапамагалi аўдавелай мацi па гаспадарцы. Работу дзялiлi мiж сабой па сiлах i ўзросце. Каму свiнню пакармiць, каму цялушку з поля сустрэць, каму ў гародзе парадак навесцi, а каму ў хаце… 

Цацак амаль што нiякiх у дзетак не было. Таму самай лепшай была ў iх забава з кураняткамi. Брацiк  мецiў «сваiх» чарнiламi i гучна клiкаў: 

— Куцю-куцю-куцю… 

На магiчны клiч кумельгам з усiх канцоў двара неслiся пярэстыя кураняткi. У прад­чуваннi жаданага пачастунку, бо хлопчык з рукi кармiў немаўлятак хлебнымi крош­камi цi зярняткамi. 

Але якi гэта быў бясплатны спектакль!  Атрымаць свой пачастунак кожная курачка цi пеўнiк маглi толькi па строгай чарзе. Хлопчык так выдрэсi­раваў сваiх «артыстаў», што яны станавiлiся адзiн за адным — усё роўна, як людзi за пакупкамi ў магазiне. Праўда, больш нахабныя маладыя пеўнiкi часам старалi­ся ўсiх абхiтрыць. Яны працiскалiся да «кармiцеля» без чаргi. Але той браў «хулiгана» за шкiрку i ў якасцi пакарання ставiў у самы канец жывой чаргi. Пасля некалькiх сеансаў такога перавыхавання нават самыя непакорлiвыя пеўнiкi рабiлiся як шаўковыя. 

Немагчыма зразумець, якiм чынам дзесяткi знешне падобных куранятак ведалi i сваё месца, i свой парадак атрымання пачастунку. Не менш дзiўна, як iх юны гаспадар вызначаў у гэтай чарадзе «сацыяльную справяд­лiвасць». Хаця ўсе кураняткi i былi мечаныя чарнiламi, аднак… 

Узгадалася тая бывалiца зусiм невыпадкова. Цяпер процьма цацак ва ўсiх дзетак. Як у гарадскiх, так i ў вясковых. Жыццё таксама ва ўсiх цёплае i сытае. А можа, у нечым i абдзеленае?  Нават самы шчодры цацачны цi камп’ютэрны свет не заменiць таго жывога «спектакля»: «Куцю-куцю-куцю…» 

------------------------

Спагадлiвы «кум»

Стаiць у старым вясковым садзе крывая дуплiстая яблыня. Для сямейства сiнiчак глыбокае дупло ў ствале ператварылася ў своеасаблiвую птушыную кватэру. Нават у персанальны асабняк, калi хочаце. Жвавыя сiнiчкi звiлi там гняздо i вывелi птушанятак. I толькi паспявалi кармiць свой вывадак. А можа, i не паспявалi? 

Ва ўсялякiм выпадку, чатырохгадовая дзяўчынка, якая жыла ўлетку ў бабулi, назiраючы за птушыным жыццём, заўважыла, што часта да дупла ў дрэве стаў падлятаць з кормам у дзюбе спрытны верабей. То чарвяка, то гусенiцу, то нейкага мятлiка пачаргова падносiць i скiдвае ў гняздо сiнiцы. 

Дзiва дый годзе! З чаго б гэта вераб’ю яшчэ сiнiцын вывадак падкормлiваць? Нават дарослыя не змаглi разгадаць такi рэбус. Затое разумная чатырохгадовая дзяўчынка аказалася больш здагад­лiвай, чым дарослыя. 

— Дык гэта ж кум сiнiцыным дзеткам дапамагае! — рашуча абвясцiла дзiцятка. 

Такi рашучы вывад малая зрабiла з уласнага вопыту. Яе хросны бацька часцяком нешта ёй дорыць: то цацкi, то ласункi, то дзiцячы мабiльны тэлефон… А да дня нараджэння дык увогуле прыносiць нешта асаблiва памятнае. Вось i вырашыла дзяўчынка, што верабей з’яўляецца кумам у сiнiчак, i таму з ахвотай дапамагае хутчэй вырасцiць сваiх «хрэснiкаў». 

Якi рогат стаяў сярод дарослых пасля такога дыягназу малой — цяжка перадаць словамi. А што? Нездар­ма кажуць, што вуснамi немаўляцi «глаголет» сама iсцiна!  I няхай бы такiя ад­крыццi рабiлi наша жыццё больш светлым, багатым на глыбокiя пачуццi i добрыя ўчынкi! 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter