Наследный принц богемы

Про здоровье, «Рок–коронацию», депрессию и везение рассказывает Лявон Вольский
Про здоровье, «Рок–коронацию», депрессию и везение рассказывает Лявон Вольский

В нашем музыкальном лесу голос Лявона Вольского всегда был, по–моему, самым чистым и трогательным. Из тишины мхов и сосен, из нетронутой красоты раннего зимнего утра... Я узнавала его по первым звукам. В старые времена царской России птицеловы зарабатывали деньги тем, что ловили соловьев и приучали петь в неволе. Но, как известно, в таких условиях эта птица редко начинает петь. Вот и Лявон поет только там, где тишина, простор и гармония, как музыкальная, так и человеческая. Уловить один–единственный, настоящий образ Вольского — утопия. Точно ртутный, Лявон всегда ускользает, заворачивается в бесконечность, одновременно никогда себе не изменяет. Мне удалось схватить Вольского за «хвостик» только пару мгновений: между его тотальным переездом в Минске с квартиры на квартиру и гастролями из Беларуси — в Польшу, потом в Америку и обратно.

Сколько еще хороших музыкальных проектов способна выдать светлая голова Вольского? Про здоровье, «Рок–коронацию», депрессию и везение рассказывает наследный принц белорусской богемы Лявон Вольский.

— Лявон, когда встречаю тебя, сразу улыбаюсь. Почему так происходит, не знаешь? От тебя, наверное, многие знакомые ожидают мгновенных шуток и легкого юмора?

— Чаму так, ня ведаю. Але вельмi люблю гумар, iронiю i ўсё з гэтым зьвязанае. Сапраўды, ад мяне заўжды чакаюць жартаў i сьмеху, але настрой не заўсёды такi, каб весялiць людзей. Але я стараюся. Наогул, дзяўчыны вельмi любяць, калi iх сьмешаць. Глупа гэтым было б не пакарыстацца. Пры наяўнасьцi здольнасьцяў да гэтага.

— Музыка, которую вы делали лет десять назад, была намного наглее нынешней, более дерзкой. Сейчас хулиганы не в моде, как считаешь?

— Проста зараз так ляжыць карта. Мы нiколi нi ў водным праекце не прымушалi сябе да чагосьцi. Як падказвала iнтуiцыя i, я не пабаюся гэтага слова, натхненьне, так i стваралi. Будзе iншы час, будзе iншая музыка i тэксты. Дый, па праўдзе, прасторы для хулiганства ў нашай краiне ўсё меней. Безумоўна, i ў самiм чалавеку заўсёды адбываюцца зьмены. Каб гэтага не было, дык я даўно ўжо быў бы неадэкватны дзядзя.

— Теперешние рокеры — J:Морс, beZ bileta — не кажутся тебе мягкотелыми? Есть у «НРМ» преимущества перед новомодными командами?

— Наадварот, мне падаецца, што на хвалi адсутнасьцi ў мэдыя–прасторы пэўных рэйтынгавых рок–фармацыяў лёс вывеў на першыя мейсцы нармальныя, адэкватныя i здольныя каманды (напрыклад, тыя, што ты прыгадваеш), бо ў нас шмат такiх, што проста нi глядзець, нi слухаць ня хочацца. А наконт мягкацеласьцi... Лепей назавем iх «iнтэлiгентнымi».

— Что происходит с музыкантами в Польше, Америке, как там все крутится? Рок умер? И как бы ты оценил музыкальную ситуацию в Беларуси?

— Паўсюль ёсьць музыкi i гурты, якiя праз сваю творчасьць зарабляюць грошы. Цяпер модна называць гэта «сьмерцю рок–н–ролу». Пераход да камэрцыi i г.д. Але ж гэтыя музЫкi жывуць толькi з мУзыкi! I ў большасьцi выпадкаў ствараюць таленавiтыя песьнi! А некамэрцыйныя, непрадажныя, «чэсныя» людзi, якiя з музыкi падкрэсьлена i сьвядома не зарабляюць, чамусьцi працуюць праграмэрамi, клеркамi, будаўнiкамi, мэнэджэрамi... У Польшчы зараз спрыяльная (нарэшце!) для шоу–бiзнэсу (розных яго праяваў) сытуацыя. Пры наяўнасьцi iмпэту i здольнасьцяў там можна дасягнуць шмат чаго. Адраджаюцца гурты, якiя, здавалася б, даўно памерлi, зьяўляюцца маладыя... ёсьць свае праблемы, i яны звычайна палягаюць на грошах. Але прабiцца можна. Адна праблема для нас — каб там прабiвацца, трэба там жыць. А мы хочам жыць тут. Пра амэрыканскую музычную сытуацыю тым, хто цiкавiцца, усё вядома. Там ёсьць усе стылi, усе жанры, камэрцыя, нонканфармiзм, змаганьне з глябалiзмам, анархiзм i глямур. Што хочаш, тое i знойдзеш. Мы там падпадаем пад разрад экзотыкi. Як i ў Швэцыi цi Нямеччыне, напрыклад.

— Конфликты с властями не позволяли вам концертировать в Беларуси. Жалеешь об упущенном времени?

— Шкадаваць нi пра што нельга. Трэба прыняць i пераасэнсаваць сытуацыю. Яна нам дапамагла ў канцэртовай дзейнасьцi за мяжой, навошта крывiць душою? Але ясна, што былi дэпрэсii i няўпэўненасьць у заўтрашнiм днi (не скажу, што й зараз гэта цалкам адсутнiчае). Бо, безумоўна, найдаражэйшая публiка — гэта свая, беларуская. Дадам, што мы з уладамi не канфлiктавалi, бо папросту незнаёмыя зь iхнiмi прадстаўнiкамi. Гэта ТАМ нейкiя асобы вырашылi «разабрацца» з рокавай часткай беларускай культуры. Узялi на сябе адказнасьць. Хай жа ж i нясуць яе.

— Недавно прочла в твоем ЖЖ, что ты заболел и обратился к знакомым врачам за помощью. Серьезные проблемы со здоровьем? И как ты относишься к публичному обсуждению своих «болячек» в ЖЖ?

— Дзякуй Богу, тое, што часта здае
цца нам сур’ёзным, насамрэч бывае не зусiм такiм. А ў ЖЖ можна абмяркоўваць УСё. Калi ўжо завёў яго, дык цягнi гэтую лямку, адказвай на пытаньнi ды ўдзельнiчай у абмеркаваньнях.

— Откуда в тебе такая яростная любовь к маскам? То в Джека–Воробья переодеваешься, то в бабку с семечками, то в Майкла Джексона...

— Дык я ж артыст! Тут ужо i да актора недалёка. Так жыцьцё цiкавейшае. Раней мы рабiлi гэткiя маскарады на тусоўках зь сябрамi, а зараз гэта перайшло i ў канцэртовую дзейнасьць. Ну нецiкава граць пастаянна ў адным i тым жа вобразе. Надакучае. Таму мы стараемся разнастаiць, i на кожны новы канцэрт нешта новае прыдумляем. Гэта тычыцца ня толькi пераапрананьняў, а i, наогул, шоу, сцэнара, i ўсяго, што з гэтым зьвязана. Вось прыходзьце ў WestWorldClub 14 лютага на «Крамбамбулю», паглядзiце...

— Что ты думаешь о «Рок–коронации»: какой она была и какой станет?

— Нiчога ня думаю. Хай думаюць арганiзатары. Часы зьмянялiся, зьмянялася i «Каранацыя». Гэта нармальны працэс. Дзiўна толькi, што пры ўсёй крытыцы, якая 12 гадоў льецца на гэтую акцыю, нiхто нiчога не зрабiў падобнага, каб прадэманстраваць, якое насамрэч мусiць быць беларускае «Грэмi». А раз не зрабiлi, будзем прыймаць «Каранацыю» такой, якая яна ёсьць цi будзе.

— Опять–таки в блоге читала о твоих злоключениях, как за день до концерта в Польше ты никак не мог выбраться из Чехии: багаж «потерял», вокзал закрыли, телефоны промокли... Красивейшая, хоть и ужаснейшая история. Возник вопрос: тебе, по большому счету, повезло с собой или нет?

— I так, i не. Як i ўсiм. Болей пашчасьцiла, чымсьцi не. А наконт таго дню... Ну страшна цяжкi быў дзень. Але, нягледзячы нi на што, да канцэрту я дабраўся! I, дарэчы, раней за астатнiх музыкаў «НРМ». Так што галоўнае — дасягненьне мэты. У той дзень, пераадолеўшы ўсе нягоды, я яе дасягнуў. Ну i што з таго, што прыехаў на таксоўцы з Брна (Чэхiя) ў Вроцлаў (Польшча). Затое будзе што прыгадаць!

— С каналом ОНТ сотрудничать не планируете?

— Усё можа быць, пры ўмовах адсутнасьцi грубага ўмяшаньня ў творчы працэс.

— Какие концерты «Крамбамбули», «НРМ» и Вольского ждать в ближайшие месяцы, где и в котором часу?

— Паўтаруся: «Крамбамбуля» — WestWorldClub, Дзень сьв. Валянцiна, 19.00. «Фiшка» — фiты з рознымi нашымi знакавымi дзяўчынамi — Русяй, Сьветай Зелянкоўскай, Машай Яр, Аняй Хiтрык, Нiнай Цiшко, Оляй Самусiк. На каго забыўся, даруйце, калi ласка! «НРМ» — «Графiцi», 4 лютага, 20.00. Акустычныя канцэрты ў гэтым клюбе пераўтварылiся для нас у гэткiя паўабсурдова–шчырыя вечарыны — дыялёгi з публiкай, жарты, папросту неперадавальная па сваёй свабодзе энэргiя. 6 сакавiка (дата можа нязначна зьмянiцца) — вялiкi канцэрт «НРМ» у той жа «шайбе», але, як пiшуць на афiшах, «Вэст Ворлд Клабе». I (вядуцца перамовы), можа быць, атрымаецца паехаць напрыканцы красавiка ў Канаду i Злучаныя Штаты з сэрыяй канцэртаў «НРМ».
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter