Нашто насіць з сабой арэхавую кветку.

Арэх. У шматлікіх казках і паданнях арэх (арэхавае дрэва) узгадваецца даволі часта як “месцазнаходжанне” таямнічых багаццяў і нячыстай сілы. Таксама арэх сімвалізуе пладаноснасць, водную стыхію і мудрасць. У Бібліі святыя кнігі параўноўваюцца з арэхам: шкарлупіна адпавядае гістарычным фактам, ядро — закладзеным у ім сімвалам жыцця.

  • Арэх у шматлікіх народных культурах сімвалізаваў пладаноснасць. Яшчэ ў дахрысціянскія часы існаваў звычай закідваць маладых арэхамі.
  • На Беларусі паўсюдна існаваў такі звычай: нявеста ў час вянчання павінна была трымаць за пазухай арэх, каб у яе нарадзіліся сыны.
  • У старажытныя часы перад тым, як класціся спаць, маладыя павінны былі адкупіцца арэхамі ад вясёлых гасцей.
  • Лічыцца, што арэх прыносіць поспех закаханым.
  • Год, багаты на арэхі, прадказваў нараджэнне доўгачаканых дзяцей.
  • У той жа час народ заўважаў: не бывае два гады запар ураджаю на арэхі.
  • Па народных уяўленнях, “той, хто знойдзе і захавае першую кветку арэхавага куста, абавязкова знойдзе скарб у купальскую ноч”.
  • Лічылася: той, хто будзе пры сабе насіць арэхавую кветку, будзе ўдалым у жыцці, яму ва ўсім будзе шанцаваць.
  • Таму, хто знойдзе арэх-двайчатку, заўсёды будзе спрыяць поспех, дабрабыт і шчасце.
  • Арэх заўсёды лічылі магічным дрэвам. З яго галінак выраблялі палачкі для варажбы, выкарыстоўвалі яго галіны ў рытуальных дзеяннях.
  • Лічылася, што зрабіць “шчаслівую” вуду можна з арэшыны, якая расце з мурашніка ці побач з ім.
  • Дзякуючы галінцы арэха можна знайсці дакладнае месцазнаходжанне вады пад зямлёй.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter