Наш радавод

Жадаючых ведаць сваё генеалагічнае дрэва становіцца ўсё больш
Жадаючых ведаць сваё генеалагічнае дрэва становіцца ўсё больш.

Толькі за першыя тры месяцы цяперашняга года спецыялісты Дзяржаўнай архіўнай службы атрымалі каля двухсот запытаў ад грамадзян, якія жадаюць ведаць сваё генеалагічнае дрэва. Гэта амаль столькі, колькі было запытаў за ўвесь мінулы год. З просьбай скласці генеалагічнае дрэва ў архіўную службу сёлета звярнуліся грамадзяне Беларусі, Расіі, Украіны, Казахстана, Літвы, Польшчы, Ізраіля, ЗША і іншых краін.

Падобныя паслугі архіўная служба пачала рабіць у 1990-х гадах. Пошукам дакументаў займаюцца ў асноўным спецыялісты нацыянальных гістарычных архіваў у Мінску і Гродне. Калі ёсць патрэба, пасылаюцца запыты і ў архіўныя службы іншых краін — Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Польшчы, Германіі, Казахстана.

Каб скласці гісторыю роду, неабходна ведаць хаця б некаторыя зыходныя весткі пра людзей, што да яго належаць.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter