Ніводзін з удзельнікаў зборнай каманды Беларусі не застаўся без медалёў і спецыяльных дыпломаў на Дэльфійскіх гульнях-2015, якія прысвячаліся юбілею Вялікай Перамогі

Народжаныя для перамог

Іх называлі яшчэ:  Культурны праект «Дэльфійскі  Арол— 2015”. Дзясятыя маладзёжныя Дэльфійскія гульні дзяржаў-удзельніц СНД праходзілі ў расійскім Арле пад дэвізам “На славу Вялікай Перамогі”. Нядаўна адтуль вярнулася зборная Беларусі. На сайтах у інтэрнэце знаходзім: на 25 беларускіх удзельнікаў, сярод якіх  і калектыў танца “M.Y.D.C.”, заваявана 14 медалёў: 6 залатых, 4 сярэбраныя і 4 бронзавыя. І яшчэ 11 удзельнікаў атрымалі спецыяльныя дыпломы — яны былі ў ліку лепшых. Такім чынам, таленты абсалютна ўсіх беларускіх юнакоў і дзяўчат, якія абаранялі на спаборніцтвах гонар Бацькаўшчыны, былі заўважаны і адзначаны!

Назавем тых, хто заваяваў “золата”. Гэта трое выхаванцаў Акадэміі музыкі: Анастасія Храпіцкая ў намі­нацыі “акадэмічныя спевы”, Дзяніс Лабкоў (намінацыя “баян/акардэон”, старэйшая ўзроставая катэгорыя) і Дзмітры Калаціла (намінацыя “народныя інструменты”, цымбалы). “Золата” таксама ў Елізаветы Кейзеравай з Магілёў­скай гімназіі-каледжа мастацтваў (намінацыя баян/акардэон, малодшая ўзроставая катэгорыя). Пераможцамі вярнуліся дадому таксама студэнты з Універсітэта культуры і мастацтваў: Анастасія Люцько (намінацыя “народныя промыслы і рамёствы”) і танцавальны гурт “M.Y.D.C.” (“сучасны танец”). 
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter