Народны рыштунак

Беларусы ва ўсе часы стараліся зрабіць свой побыт зручным і камфортным

Беларусы ва ўсе часы стараліся зрабіць свой побыт зручным і камфортным

Хіба не кожны з нас сёння з цяжкасцю можа ўявіць сваё жыццё без пральнай машыны (калі не “аўтамата”, дык актыватарнай), электрычнага праса, яркіх лямпачак на столі. Бедныя яны, бедныя, — шкадуем мы продкаў, якія гэтых выгод цывілізацыі не мелі. А яны зусім не такія і бедныя былі, бо калі ёсць галава на плячах, трохі кемлівасці ды спрытныя ўмелыя рукі (а ўсяго гэтага ў беларусаў заўсёды хапала), то нават без той жа электрычнасці можна было зрабіць свой побыт больш камфортным, выкарыстоўваючы падручныя сродкі (дрэва, напрыклад). Зазірніце на гарышча старой дзедавай хаты — і вы амаль гарантавана знойдзеце якую-небудзь цікавую прыладу, якую з усімі сваімі ўніверсітэцкімі ды інтэрнэтаўскімі ведамі няўцямна будзеце круціць у руках, не здагадваючыся, для чаго яна прызначана. А бабулі нашы ведалі і ўмела карысталіся. І гаспадарка ў іх была не горшая, а парадак у хаце — можа, нават лепшы, чым у нас, сучасных.
На гэтых фота — усяго толькі невялікая частка таго, што народныя ўмельцы навыдумлялі на працягу стагоддзяў. Некаторы рыштунак выкарыстоўваецца ў вёсках і сёння — руплівыя гаспадары ведаюць яму цану. А самая галоўная яго каштоўнасць — гэта наша спадчына, плён працы і чалавечага розуму, які заўсёды імкнуўся нешта спазнаць, паспрабаваць, прыдумаць...

Калі вы на вясковым падворку, на гарышчы ці ў старой клуні ўбачылі нейкія старыя рэчы, — не палянуйцеся, распытайце пра іх прызначэнне гаспадароў, сфатаграфуйце і дашліце фота і апісанне на наш паштовы адрас або e-mail: alena@ng.by з пазнакай “Народны рыштунак”. Вашы работы мы абавязкова апублікуем. Каму ж збіраць народны рыштунак, як не “Народнай газеце”? Чакаем вашых адкрыццяў!

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter