“Народная” прыносiць свята

На Стаўбцоўшчыне ў нашага выдання заўсёды было шмат сяброў. Кожная сустрэча з iмi — сапраўднае свята. I на гэты раз нiхто з прыйшоўшых у Дом культуры не быў расчараваны.

Стаўбчанам, а таксама жыхарам мястэчка Дзераўная было цiкава даведацца пра новыя праекты “НГ”, а таксама паўдзельнiчаць у вiктарыне. Лепшым знаўцам газеты, Любовi Ткачовай i Уладзiмiру Пушковiчу, якiя, дарэчы, з’яўляюцца пастаяннымi падпiсчыкамi, былi ўручаны прызы. За актыўнае супрацоўнiцтва i падтрымку “Народнай газеты” начальнiку аддзела iдэалагiчнай работы Стаўбцоўскага райвыканкама Марыя Станкевiч, а таксама старшыня СВК “Дзераўное” Генадзь Шыманец былi ўзнагароджаны дыпломамi.
Канцэрт эстраднай спявачкi Сняжаны настолькi спадабаўся гледачам, што многiя не маглi ўседзець на сваiх месцах, пайшлi танцаваць. А некаторыя бацькi ўпершыню заўважылi ў сваiх дзяцей здольнасцi да спеваў, танцаў i нават акрабатыкi.
Усiм спадабалася выстава “Мая Беларусь” фотакарэспандэнта Аляксандра Шаблюка.
Жыхары Стоўбцаў i Дзераўной выказалi падзяку “НГ” за ўдалае мерапрыемства i прасiлi прыехаць яшчэ. У хуткiм часе жыхары мястэчка Дзераўная стануць героямi праекта “Месца на зямлi”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter