Народная i цiкавая...

Добры дзень, паважаныя сябры! Вашу газету мы выпiсваем не так даўно — некалькi гадоў назад нас пазнаёмiла з выданнем уласны карэспандэнт Наталля Валынец. Спачатку падпiсалiся, каб пазнаёмiцца, а выйшла, што пасябравалi.

У мiнулым годзе ў школьную бiблiятэку iшлi два экземпляры газеты, а зараз — тры, бо для школьнiкаў двух мала. Падабаюцца вучням конкурсы i вiктарыны, якiя праводзiць газета. Жадаючых удзельнiчаць у iх шмат.
Добра, што газета шмат увагi ўдзяляе праблемам адукацыi i выхавання. Многiя газетныя артыкулы мы вывешваем на дошцы аб’яў, настаўнiкi карыстаюцца iмi для гутарак з вучнямi на iнфармацыйнай гадзiне, на выхаваўчых мерапрыемствах.
Хочу адзначыць i экалагiчныя выпускi, бо школа наша мае экалагiчны ўхiл, i навiны прыродаахоўнай тэматыкi нас вельмi цiкавяць.
Асаблiва змянiлася газета апошнiм часам, у ёй з’явiлася шмат цiкавых, актуальных артыкулаў.
Нам ёсць з чым параўнаць, бо наша школа выпiсвае каля 80 розных выданняў.
Вялiкi дзякуй за добрую газету.

Мiкалай ГIРО, дырэктар СШ N 3 г.Вiлейкi

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter