Народ, якi застауся народам

Гэтаму народу, л„с якога цесна звязаны з л„сам беларусау i якi тысячагоддзе жыве на беларускай зямлi, у часы савецкай сiстэмы пагражала поуная асiмiляцыя.
Гэтаму народу, л„с якога цесна звязаны з л„сам беларусау i якi тысячагоддзе жыве на беларускай зямлi, у часы савецкай сiстэмы пагражала поуная асiмiляцыя. Габраям было адмоулена нават у праве называцца народам: замест гэтага выкарыстоувауся трафарэт "асобы яурэйскай нацыянальнасцi". У грунтоунай 12-томнай "Беларускай Савецкай Энцыклапедыi" мы не знойдзем нават тэрмiна "габрай" ("яурэй"), нiбыта i не жылi яны на Беларусi... З кожным дн„м яурэяу на нашай зямлi становiцца ус„ менш. Згодна са статыстычнымi данымi, толькi 4 (!) яурэi с„ння жывуць на тэрыторыi Воранаускага ра„на. А былi часы, калi яурэi з`яулялiся "пануючым насельнiцтвам" усiх беларускiх мястэчкау: паводле усерасiйскага перапiсу 1897 года, яны складалi 14 - 15 працэнтау жыхароу краiны. Яурэйская супольнасць часткова успрыняла культуру i традыцыi мясцовага насельнiцтва, але захавала свае рэлiгiйныя i некаторыя культурна-побытавыя асаблiвасцi, якiя адасабляюць iх ад навакольнага насельнiцтва. На Беларусi яурэi з`явiлiся у XII стагоддзi. Па сведчанню гiсторыка Ярашэвiча, на габрайскiх могiлках у мястэчку Эйшышкi (у 10 км ад цяперашняга г.п. Радунь) у былым Лiдскiм павеце яшчэ у мiнулым стагоддзi быу знойдзены надмагiльны камень з надпiсам: "1170 год". У Радунi iснавау самастойны кагал, якi адказвау перад урадам i перад хрысцiянскiм насельнiцтвам за усiх яго членау. Пасля падзелу Польшчы у складзе царскай Расii нашы землi увайшлi у так званую "мяжу аселасцi", па-за якой царскi урад у 1794 годзе забаранiу габраям сялiцца. У час першай сусветнай вайны па указу царскага урада з Заходняй Беларусi i Балтыi былi выгнаны усе яурэi, "каб не маглi перадаваць шпi„нскiя звесткi". У Мiнск i iншыя гарады хлынуу шматтысячны паток бежанцау. Пасля Рыжскага мiрнага дагавора Радунь знаходзiлася у складзе Польшчы. Польскiя улады праводзiлi актыуную антыяурэйскую палiтыку. 18 верасня 1939 года у Радунь увайшла Чырвоная Армiя. Недал„ка ад пас„лка прайшла новая мяжа з Лiтвой, i „н стау месцам збору польскiх яурэяу, якiя жадалi збегчы у Вiльню, каб потым уцячы у Еуропу. Сюды беглi яурэi, што хавалiся ад фашысцкага генацыду. У 1940-м яурэйскае насельнiцтва Радунi складала каля 3.000 чалавек. Савецкая улада закрыла усе яурэйскiя арганiзацыi. Улетку 1940-га яурэяу-бежанцау з Заходняй Польшчы пачалi высяляць у глыб Расii. Асобная старонка гiсторыi - фашысцкая акупацыя 1941 - 1944 гадоу. Нацысты стварылi у Радунi гета, умовы жыцця у якiм былi невыносныя. Па няпоуных звестках, у гета утрымлiвалася каля 4.000 чалавек. Вязнямi былi не толькi жыхары суседнiх мястэчак i вялiкiх в„сак, але i яурэi Польшчы i Лiтвы. Вясной 1942 года вязнi былi расстраляны. Многiх з iх фашысты пакiдалi у яму i закапалi жывымi. У 1961-м на магiле пастаулены абелiск. Побач з магiлай ахвяр фашызму - старажытныя яурэйскiя могiлкi. У 80-я гады улады спрабавалi iх разбурыць, але своечасова апамяталiся. I знайшоуся чалавек (наш зямляк, жыхар Iзраiля), Адам Рагоускi, якi за свае асабiстыя сродкi уладкавау могiлкi. ‚н жа у жнiунi 1997 года устанавiу там новы помнiк у памяць аб 2.130 яурэях, якiя загiнулi у часы Халакосту. Дарэчы, Адамам напiсаны тэстамент, паводле якога „н будзе пахаваны менавiта на Радунскiх яурэйскiх могiлках... Пасля Айчыннай вайны у палiтычнай лiнii СССР пачалi намячацца адкрытыя антысямiцкiя тэндэнцыi, якiя паслядоуна нарасталi аж да смерцi Сталiна у 1953 годзе. Яурэйскае грамадскае, культурнае, рэлiгiйнае жыцц„ у 50 - 80-х гадах у Беларусi (як i у цэлым у СССР) практычна было загнана у падполле. Вось чаму пасля вайны практычна усе яурэi з`ехалi з Радунi. З канца 80-х гадоу пачауся працэс рэлiгiйна-культурнага адраджэння беларускiх яурэяу. На 1 студзеня 1999 года у нашай дзяржаве было зарэгiстравана 24 iудзейскiя абшчыны. У красавiку 1991-га зарэгiстравана Беларускае аб`яднанне яурэйскiх арганiзацый, у якое уваходзiць больш за 100 яурэйскiх суполак i абшчын. Тым не менш культурна-рэлiгiйнае адраджэнне беларускiх яурэяу суправаджаецца iх эмiграцыяй з краiны, якая пачалася яшчэ у 1968 годзе i афiцыйна называецца выездам на гiстарычную радзiму (рэпатрыяцыяй). Зараз у 300-тысячным Гродне яурэяу пражывае крыху больш за 600, у Лiдзе - каля 100. Што датычыцца Радунi, то у нашым паселiшчы на с„нняшнi дзень пражываюць толькi 2 яурэi. Як адзначаюць дэмографы i сацы„лагi, калi гэты працэс працягнецца яшчэ некалькi гадоу, то Беларусь хутчэй за ус„ стане краiнай без яурэяу... Мiж тым яны унеслi дастойны уклад у сусветную цывiлiзацыю. Знакамiты рабiн Iзраiль Меiр Каган-Хафец Хаiм у свой час выкладау у Радунскай iешыве. Данiну павагi аддалi яму прэзiдэнт Польшчы I.Машчынскi i маршал Ю.Пiлсудскi, якi наведау яго у Радунi. Дарэчы, у час гэтай сустрэчы Хафец Хаiм падарыу Ю.Пiлсудскаму адну са сваiх кнiг. Пам„р Хафец Хаiм у 1933 годзе, пахаваны у Радунi на яурэйскiх могiлках. Беларускiя яурэi былi i засталiся народам! Некаторыя iм„ны, прозвiшчы, этнанiмiчныя назвы беларускiх яурэяу замацавалiся у нашай тапанiмiчнай сiстэме, сталi яе неад`емнай часткай. Яшчэ у 1985 годзе у Воранаускiм ра„не iснавала паселiшча Палястына (в„ска у Больцiшскiм сельсавеце). Габрайская суполка гэтага паселiшча была знiшчана у час другой сусветнай вайны у вынiку фашысцкага генацыду... Многiя iм„ны i прозвiшчы беларускiх яурэяу сталi назвамi вулiц. Напрыклад, у Гродне „сць вулiца Александровiча Хаiма Маiсеевiча, у пас„лку Першамайскi Лiдскага ра„на - Iофе Яфiма Iльiча. На думку краязнауцау суполкi "Родынь", каб хоць часткова захаваць гiстарычную, духоуную i матэрыяльную спадчыну яурэйскай супольнасцi у Радунi, патрэбна у блiжэйшы час стварыць у мястэчку мемарыяльны комплекс.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter