Напярэдадні свята

Рамеснікі Гродзеншчыны правялі ў Гродне «Велікодны кірмаш»

«Велікодны кірмаш» разгарнулі рамеснікі Гродзеншчыны на галоўнай вуліцы абласнога цэнтра ў мінулыя выхадныя.

Напярэдадні Вялікадня яны прапанавалі гараджанам вялікі асартымент тканых, вышытых, каваных, літых і іншых вырабаў, так ці інакш звязаных з гэтым святам.

Усе жадаючыя змаглі прыняць удзел у майстар-класах: умельцы вучылі распісваць пісанкі, дэкарыраваць яйкі ў тэхніцы дэкупажа, стужкамі, пацеркамі, афармляць «гродзенскія» галінкі і «віленскія» пальмы.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter