Напiсанае — застаецца

У нашым грамадстве адраджаецца цiкавасць да беларускамоўнай лiтаратуры Свята беларускага пiсьменства, якое ў гэтым годзе наша краiна будзе адзначаць 13-ы раз, ужо выпрацавала свае добрыя традыцыi. Адна з iх — кожны горад, якi ў першую нядзелю верасня становiцца сталiцай нацыянальнага форуму кнiгавыдаўцоў i стваральнiкаў перыядычных выданняў, атрымлiвае новае жыццё. Гэты факт адзначыла на прэс-канферэнцыi, прысвечанай Дню беларускага пiсьменства, першы намеснiк мiнiстра iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь Лiлiя АНАНIЧ.


Сёлета месцам правядзення Дня беларускага пiсьменства абраны адзiн з прыгажэйшых гарадоў Вiцебшчыны — Паставы. I ўжо на будучым тыднi пастаўчане i госцi фестывалю ўбачаць горад адноўленым — дзякуючы агульнанацыянальнай падтрымцы ў падрыхтоўцы да гэтага надзвычай значымага для краiны свята. 3 верасня ў Паставах пасля капiтальнага рамонту пачне работу раённы Дом культуры. Першых наведвальнiкаў прымуць маладзёжны забаўляльны цэнтр i дзiцячае кафэ. Напярэдаднi святочных мерапрыемстваў, 2 верасня, у Паставах адкрыецца помнiк Канстанцiну Тызенгаўзу — арнiтолагу, мастаку, мецэнату, чый род валодаў горадам на працягу XVIII стагоддзя. А ў палацы Тызенгаўзаў адкрыецца рэтра-кафэ.
Па словах Лiлii Ананiч, Дзень беларускага пiсьменства — гэта перш за ўсё справаздача кнiгавыдаўцоў, палiграфiстаў, журналiстаў перад краiнай. А галоўныя госцi свята — тыя, хто стварае кнiгу, выдае газеты i часопiсы, ад узроўню чыёй працы залежыць прэстыж беларускага друкаванага слова ў свеце. Аб павазе да беларускiх лiтаратараў i журналiстаў сведчыць той факт, што Дзень беларускага пiсьменства з году ў год выклiкае значную цiкавасць як у нашай краiне, так i за яе межамi. Прыемна, адзначыла Лiлiя Ананiч, што свята, без перабольшвання, набыло сусветнае гучанне. Традыцыйна яго гасцямi становяцца прадстаўнiкi ўлады нашай краiны, а таксама дыпламатычных устаноў. Свой удзел у XIII Дне беларускага пiсьменства ўжо падцвердзiлi звыш 20 пасольстваў, акрэдытаваных у Беларусi. Штогод у сталiцу свята прыязджаюць турысты з многiх краiн свету. Таму, лiчыць першы намеснiк мiнiстра iнфармацыi, Дзень беларускага пiсьменства стане далейшым крокам на шляху рэалiзацыi дзяржаўнай праграмы па развiццю турызму, паспрыяе далейшаму ператварэнню Беларусi ў краiну, прывабную для турыстаў. Дзякуючы святу беларускага пiсьменства наша краiна, яе слынныя людзi, гiстарычныя асобы, класiкi лiтаратуры i сучасныя пiсьменнiкi, прадстаўнiкi культуры стануць больш вядомымi ў свеце. Таму, паведамiла Лiлiя Ананiч, арганiзатары Дня пiсьменства вырашылi, што месцам яго правядзення з году ў год не павiнны быць толькi старажытныя гарады, звязаныя з хрэстаматыйнымi для беларускай гiсторыi i культуры iмёнамi. Дзень беларускага пiсьменства будзе крочыць па населеных пунктах Беларусi, i яго сталiцай з цягам часу пабывае практычна кожны горад нашай краiны. Так вырашана, што ў наступным годзе эстафету ў Пастаў прыме Шклоў.
Святочныя мерапрыемствы па традцыцыi пачнуцца пярэдаднi 3 верасня. Па тэрыторыi Мiнскай i Гродзенскай абласцей на Вiцебшчыну пройдзе благаслаўлёная Мiтрапалiтам Мiнскiм i Слуцкiм Фiларэтам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусi навукова-асветнiцкая экспедыцыя “Дарога да святыняў”, што знiтуе гарады i мястэчкi Беларусi святлом Благадатнага Агню ад непагаснаснай Лампады духоўнасцi. Адбудуцца сустрэчы ўдзельнiкаў экспедыцыi з прадстаўнiкамi духавенства, iнтэлiгенцыi, маладым пакаленнем грамадзян нашай краiны. Ну, а дамiнантай свята беларускага пiсьменства, на думку Лiлii Ананiч, стане цырымонiя ўзнагароджання пераможцаў рэспублiканскага конкурсу “Мастацтва кнiгi”. У гэтым годзе ўпершыню лаўрэатам конкурсу ў 19 намiнацыях будзе ўручацца ганаровы знак-сiмвал “Залаты фалiянт”. I “Мастацтва кнiгi” ператвараецца ў яшчэ адзiн паўнапраўны нацыянальны конкурс, якi зойме пачэснае месца ў шэрагу такiх значных для дзяржавы творчых спаборнiцтваў, як “Залатая лiтара” i “Тэлевяршыня”, падкрэслiла першы намеснiк мiнiстра. Тым больш што да свайго свята ў гэтым годзе беларускiя кнiгавыдаўцы падышлi з сапраўды высокiмi вынiкамi. Беларускiя кнiгi дастойна прадстаўляюць нашу краiну на буйных форумах кнiгавыдаўцоў у Франкфурце, Калiнiнградзе, Пскове, Кiеве, Львове. А на мiжнародным творчым конкурсе краiн СНД “Мастацтва кнiгi”,  што не так даўно прайшоў у Маскве, беларускiя кнiгi атрымалi 7 дыпломаў. Радуе i той факт, што ў нашым грамадстве расце прэстыж беларускага друкаванага слова. Так, сярод 421 наймення кнiг на беларускай мове, што выйшлi ў свет у першым паўгоддзi бягучага года, больш за 60 працэнтаў былi выданы недзяржаўнымi выдавецтвамi. А яны, як вядома, арыентуюцца толькi на попыт.


 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter