В Мире можно будет увидеть реконструкцию кавалерийской битвы 1812 года

Наперад — у мінулае

У гэтыя выхадныя ў г. п. Мір Карэліцкага ­раёна будуць скрыгатаць мячы, скакаць коні, граць музыка і гуляць паненкі ў гістарычных строях. Тут у трэці раз пройдзе міжнародны фестываль ваенна-гістарычнай рэкан­струкцыі «Мір-1812».

korelichi-museum.by
На заўтра запланаваны бой за замак, творчы вечар рэканструктараў і ампірны баль для ўдзельнікаў фестывалю, які прой­дзе ў самай прыгожай Партрэртнай зале Мірскага замка. У праграме вечара — самыя любімыя танцы напа­ле­онаўскай эпохі, якія будуць успамінацца і развучвацца на месцы. Пасля балю ўсіх запросяць да Паўночнай сцяны замка, дзе бу­дзе арганізаваны пры дапамозе праекцыі прагляд мастацкага фільма «Дуэлянты». У імправізаваным кінатэатры пад адкрытым небам пакажуць таксама відэаматэрыялы, якія прэзентуюць клубы рэканструктараў.

А ў нядзелю ўдзельнікаў і гасцей фестывалю чакае галоўная рэканструкцыя фрагмента бою Рускай імпе­ра­тарскай арміі і Вялікай арміі Напалеона пад мурамі Мірскага замка ў ліпені 1812 года.

На працягу двух дзён будуць працаваць выставы-кірмашы майстроў народных промыслаў і рамёстваў, інтэрактыўныя тэматычныя пляцоўкі для дарослых і дзяцей. Таксама будуць арганізаваны экскурсіі па памятных мясцінах і Мірскім замку.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter