Напамін з мінулага

Каля тысячы артэфактаў знайшлі студэнты і выкладчыкі гістарычнага факультэта Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта падчас раскопак у цэнтры горада
Археолагі з Магілёва сістэматызуюць нядаўнія знаходкіКаля тысячы артэфактаў знайшлі студэнты і выкладчыкі гістарычнага факультэта Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта падчас раскопак у цэнтры горада.

Гэтым скураным рэчам больш за 400 гадоўУ ліку знаходак такія унікальныя рэчы, упершыню знойдзеныя на тэрыторыі Беларусі практычна ў ідэальным стане, як скураныя ножны мяча з цісненнем, штылет у ножнах з драўлянай ручкай, скураны рыцарскі пояс, скураная плётка. Артэфакты датуюцца другой паловай ХVI – пачаткам ХVII стагоддзяў. З-пад зямлі таксама вынялі мноства ўзораў керамікі, элементаў скуранога адзення, фрагменты зброі і нават звычайныя лясныя арэхі, якія амаль 300 гадоў праляжалі ў зямлі. Імі любілі паласавацца гараджане.

Гістарычны скарб адшукалі ў старажытным цэнтры Магілёва ў катлаване адной з новабудоўляў. Будаўнічыя працы былі прыпынены і праве-
дзены належны археалагічны агляд. Вывезены культурны пласт плануецца да канца даследаваць. Цяпер прымаюцца неабходныя меры, каб выключыць страту унікальных артэфактаў. Усё знаходкі пасля адпаведнай апрацоўкі папоўняць фонды Музея гісторыі Магілёва.

Сяргей Кулягін
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter