Напісанае застанецца.

Самабытная Гродзеншчына стала месцам натхнення для членаў грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

Самабытная Гродзеншчына стала месцам натхнення для членаў грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

Кажуць, лепей адзін раз пабачыць, чым шмат раз пачуць. Таму ў горадзе над Нёманам гасцей, для якіх на працягу двух дзён запланавана шмат цікавых сустрэч, найперш   запрасілі на экскурсію па Гродне. А пачаўся пісьменніцкі тур са знаёмства са старшынёй аблвыканкама Сямёнам Шапірам.

“Па даручэнні Прэзідэнта, які пайшоў насустрач нашым   пажаданням убачыць новую Беларусь, мы ўжо пабывалі на Міншчыне і Магілёўшчыне. У выніку з’явілася публікацый на цэлую кнігу. Гродзеншчына, куды прыехалі зараз, таксама  надзвычай спагадае нам у гэтай справе”, — расказаў першы сакратар Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі нашай краіны Генадзь Пашкоў.

Першыя ўражанні ад рэгіёна склаліся яшчэ па дарозе ў Гродна. Імі і падзяліліся з губернатарам, які сустракаў гасцей.

“Мы праязджалі побач з Нёманам, дзе будуецца новая ГЭС. Наколькі неабходна  вобласці гэтая будоўля, ці не затопіць ГЭС пладародныя землі, якімі Гродзеншчына славіцца ў краіне?” — з такім  пытаннем звярнуўся да старшыні аблвыканкама публіцыст Іван Саверчанка.

— Без энергетыкі, як вядома, няма развіцця краіны. Гродзеншчына спажывае 600 МВт электраэнергіі, а выпрацоўвае зараз толькі 300 МВт, таму будаўніцтва ГЭС, а таксама АЭС у нашым рэгіёне вядзецца невыпадкова, — зазначыў Сямён Шапіра. Губернатар супакоіў: з пускам новай ГЭС будзе затоплена каля дзвюх тысяч гектараў зямлі, але  пахатных угоддзяў на гэтых плошчах практычна няма.

Што тычыцца славы Гродзеншчыны як аграрнага рэгіёна, які даў краіне трох Герояў Беларусі, на погляд губернатара, тут сваіх традыцый не губляюць. Апошнім часам у рэгіёне было назначана шмат маладых кіраўнікоў гаспадарак. Як адзначыў губернатар, стаўка на моладзь, якой ёсць у рэгіёне каму перадаць вопыт, не была памылкай.

Наконт таго, што нават з акна аўтобуса бачна, які парадак на палях, Сямён Шапіра пацвердзіў: вобласць першай у краіне сёлета  правяла вясеннюю сяўбу.

Безумоўна, край старажытных муроў і храмаў кранае самыя патаемныя куточкі душы майстроў пяра. Госці цікавіліся  ў губернатара наконт захавання багатай гістарычнай спадчыны Прынёмання. Як зазначыў Сямён Шапіра, гэтая справа, безумоўна, патрабуе вялікіх укладанняў, але рэгіён да яе ўжо прыступіў і знойдзе магчымасці, каб завяршыць.

Пацікавіліся госці і асабістымі адносінамі губернатара да кнігі. 

— Напісанае жыве доўга. Кніга стварыла культуру, інтэлект грамадства,таму так важна сёння падтрымліваць творчых людзей, — адказаў Сямён Барысавіч і пажадаў пісьменнікам натхнення на гродзенскай зямлі на новыя творы, якія ён абавязкова прачытае.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter