Напісанае для нашчадкаў

Кнігі пісьменніка Анатоля Статкевіча-Чабаганава адзначаны прызам на выставе ў МасквеНядаўна ў выставачнай зале “Манеж” ладзілася выстава-форум “Праваслаўная Русь — да Дня народнага адзінства”. На стэндзе Беларускага экзархата прадстаўляў свае кнігі з серыі “Я — сын Ваш. Летапіс беларускай шляхты” пісьменнік, даследчык гісторыі беларускіх старажытных родаў Анатоль Статкевіч-Чабаганаў. “Падыходзіла шмат людзей, вядомых спецыялістаў у галіне гісторыі, культуры, адукацыі, — расказвае ён пра сустрэчы. — Былі сярод іх і нашы суайчыннікі, прадстаўнікі пасольства Беларусі ў Маскве. Гарталі кнігі, а вышла ўжо тры тамы, казалі: гэта сапраўды з’ява. Вялікім гонарам было для мяне падарыць кнігі паважаным гасцям стэнда, найперш Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу, а таксама Яе Імператарскай Высокасці вялікай княгіні Марыі Уладзіміраўне, якая ўзначальвае Расійскі Імператарскі Дом”.
Анатоль Статкевіч-­ЧабаганаўКнігі пісьменніка Анатоля Статкевіча-Чабаганава адзначаны прызам на выставе ў Маскве
Нядаўна ў выставачнай зале “Манеж” ладзілася выстава-форум “Праваслаўная Русь — да Дня народнага адзінства”. На стэндзе Беларускага экзархата прадстаўляў свае кнігі з серыі “Я — сын Ваш. Летапіс беларускай шляхты” пісьменнік, даследчык гісторыі беларускіх старажытных родаў Анатоль Статкевіч-Чабаганаў. “Падыходзіла шмат людзей, вядомых спецыялістаў у галіне гісторыі, культуры, адукацыі, — расказвае ён пра сустрэчы. — Былі сярод іх і нашы суайчыннікі, прадстаўнікі пасольства Беларусі ў Маскве. Гарталі кнігі, а вышла ўжо тры тамы, казалі: гэта сапраўды з’ява. Вялікім гонарам было для мяне падарыць кнігі паважаным гасцям стэнда, найперш Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу, а таксама Яе Імператарскай Высокасці вялікай княгіні Марыі Уладзіміраўне, якая ўзначальвае Расійскі Імператарскі Дом”.
У 1930-м годзе быў рэпрэсаваны і расстраляны, як кулак і былы дваранін, дзед пісьменніка. І яму з дзяцінства хацелася зразумець, разабрацца: чаму так адбылося? “Раней пра тое няшмат гаварылі, але гісторыя патрабуе асэнсавання, — лічыць ён. — Што за людзі, напрыклад, былі шляхта, дваране, і чаму яны “не ўпісваліся” ў новую мадэль уладкавання грамадства? Паступова праца выйшла за межы ўласнага роду: я паспрабаваў паглядзець на гісторыю Бацькаўшчыны праз лёсы прадстаўнікоў старажытных беларускіх родаў. І знайшоў там вельмі шмат адметных асоб, якія, напрыклад, мужна баранілі Радзіму пад час Айчыннай вайны 1812 года, шмат зрабілі для пашырэння ведаў, збіралі культурную спадчыну нашых продкаў. Знойдзены і апублікаваны ўнікальныя архіўныя матэрыялы, якія дазваляюць пад новым ракурсам паглядзець на ўсю нашу гісторыю”.
З Масквы пісьменнік вярнуўся са спецыяльным прызам і дыпломам конкурсу «Асвета праз кнігу», які штогод праводзіць Выдавецкі савет Рускай праваслаўнай царквы.

Іван Ждановіч
На здымку:
Анатоль Статкевіч­-Чабаганаў
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter