«Нам ёсць дзе тварыць і чым ганарыцца»

Дарэчы, праз два гады Хойнікі адзначаць свой 500-гадовы юбілей. Мястэчка, вядомае як Хвойнічак, упершыню ўзгадваецца ў складзе Брагінскага графства Вялікага княства Літоўскага ў 1512 годзе. Гледзячы на змены, якiя адбылiся ў раённым цэнтры за адно толькi лета, падчас юбілею ў горадзе будзе чым ганарыцца.

Насельнiцтва 13-тысячнага гарадка на Гомельшчыне 5 верасня павялiчыцца больш чым на 1,5 тысячы чалавек.

Дарэчы, праз два гады Хойнікі адзначаць свой 500-гадовы юбілей. Мястэчка, вядомае як Хвойнічак, упершыню ўзгадваецца ў складзе Брагінскага графства Вялікага княства Літоўскага ў 1512 годзе. Гледзячы на змены, якiя адбылiся ў раённым цэнтры за адно толькi лета, падчас юбілею ў горадзе будзе чым ганарыцца.

Напярэдадні Дня беларускага пісьменства старшыня Хойнiцкага райвыканкама Аляксандр Бічан запэўніў, што ўсе аб’екты, хоць знаходзіліся ў рабоце, дакладна будуць завершаны, а праграмы, што былі намечаны, не скарацілі, толькi прыйшлося адмовіцца ад добраўпарадкавання некалькіх вуліц. На пытанне, што чакаюць у горадзе ад самога свята, кiраўнік раёна адказаў:

— Свята беларускага пiсьменства павінна садзейнічаць змяненню псіхалогіі людзей да нашага населенага пункта, якi пасля чарнобыльскай аварыі набыў славу “забруджанага”. Так, Хойнiцкi раён датацыйны, але ж жыць і працаваць тут можна і трэба. Спадзяёмся, што гэтае свята дапаможа людзям псіхалагічна змяніць свае адносіны да постчарнобыльскай сітуацыі, якая склалася за апошнія гады на тэрыторыі раёна. Тыя людзі, што засталіся тут пасля страшнай трагедыі мінулага стагоддзя, сваёй працай, адносінамі да жыцця даказваюць, што на нашай хойніцкай зямлі можна і жыць, і плённа працаваць. І мне хацелася б, каб пра гэта даведалася як мага больш людзей, каб на наш горад і раён звярнулі ўвагу прадстаўнікі бізнэсу. Тут можна адкрываць сваю справу і працаваць, як і на любой іншай тэрыторыі. Галоўнае, што ў нас ёсць станоўчыя працоўныя рэсурсы, усе неабходныя інжынерныя збудаванні. Дарэчы, у Хойнiкаў вельмi выгаднае геаграфічнае становішча — 60 кіламетраў да Мазыра, блізка Калінкавічы і Рэчыца, зусiм побач — Украіна. Спадзяюся, што ўсё гэта разам дапаможа паверыць у тое, што не варта баяцца страшнага рэха Чарнобылю. Трэба проста прыязджаць, жыць, працаваць і далей развіваць гэты цудоўны край. Я думаю, што свята беларускага пiсьменства ў нашым горадзе паслужыць штуршком, каб моладзь зразумела, што нам ёсць дзе тварыць, нам ёсць пра што расказаць, нам ёсць чым ганарыцца!

З нецярпеннем чакаюць тут i сваіх землякоў — 25 тысяч чалавек пакінулі раён пасля аварыi на ЧАЭС.

— За час свайго iснавання Дзень беларускага пiсьменства стаў сапраўдным нацыянальным святам, значнай падзеяй культурнага жыцця краiны, якая ўяўляе непарыўную сувязь пакаленняў, кроўнае яднанне нашчадкаў і прашчураў, мінулага і сучаснага, — зазначыў Аляксандр Бічан. — Мы рады будзем вiтаць гасцей з Украiны i Расii. Усе нашы мерапрыемствы будуць адкрытыя, білеты нікуды не патрэбны. Плануем вазіць экскурсіі на радзіму Мележа, у яго музей.

Наталля ВАКУЛІЧ, “БН”

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter