Нам варта ісці побач...

Напярэдадні Міжнароднага дня жанчын знайшлася добрая навіна ў інтэрнэце. Навукоўцы аднаго з даследчых інстытутаў правялі эксперымент і даказалі, што мужчынскі інтэлект нічым не адрозніваецца ад жаночага. І таму лічыць толькі моцную палавіну гэткім “рухавіком прагрэсу” не варта.Што ж, абнадзейваючы адказ на даўняе пытанне: роўныя мы ці не? Тыя, хто скептычна ставіцца да слабога полу, падлічылі: з агульнага ліку Нобелеўскіх лаўрэатаў жанчыны складаюць… крыху больш за пяць працэнтаў. І, маўляў, першымі вядомымі ў сусветнай гісторыі навукоўцам былі таксама мужчыны. Але ж, навукай даказана: аніякай прынцыповай розніцы паміж мужчынскім і жаночым розумам не існуе!
Калектывам лабараторыі генетыкі чалавека кіруе доктар біялагічных навук, прафесар Ірма Масэ (справа)Напярэдадні Міжнароднага дня жанчын знайшлася добрая навіна ў інтэрнэце. Навукоўцы аднаго з даследчых інстытутаў правялі эксперымент і даказалі, што мужчынскі інтэлект нічым не адрозніваецца ад жаночага. І таму лічыць толькі моцную палавіну гэткім “рухавіком прагрэсу” не варта.
Што ж, абнадзейваючы адказ на даўняе пытанне: роўныя мы ці не? Тыя, хто скептычна ставіцца да слабога полу, падлічылі: з агульнага ліку Нобелеўскіх лаўрэатаў жанчыны складаюць… крыху больш за пяць працэнтаў. І, маўляў, першымі вядомымі ў сусветнай гісторыі навукоўцам былі таксама мужчыны. Але ж, навукай даказана: аніякай прынцыповай розніцы паміж мужчынскім і жаночым розумам не існуе!
Паводле статыстыкі, у Беларусі сярод працоўных пераважаюць мужчыны, а вось сярод служачых — жанчыны. Адпаведна жанчын, якія маюць вышэйшую адукацыю, у краіне амаль удвая больш, чым мужчын. І на палітычнае поле жанчынам адкрыта дарога. Калі ў Нацыянальным сходзе жанчын-дэпутатаў у канцы мінулага стагоддзя было 4,5 працэнта, то цяпер — больш за 30. А ў мясцовых Саветах іх амаль палова. Паглядзім на навуку, якую часам называюць рухаючай сілай тэхнічнага прагрэсу. Па дадзеных статыстыкі, жанчын-даследчыц у нас каля 43 працэнтаў, а ў Нацыянальнай акадэміі навук — 47. Увогуле па паказчыках так званага гендэрнага балансу Беларусь — лідар сярод краін постсавецкай прасторы.
Між тым жаночая дарога ў навуку ніколі не была ўсеяна ружамі. Згадаем хаця б Соф’ю Кавалеўскую, двойчы лаўрэата Нобелеўскай прэміі, чые дзіцячыя гады прайшлі ў вёсцы Палібіна Невельскага павета колішняй Віцебскай губерні. Ёй нават прыйшлося заключыць фіктыўны шлюб, каб мець магчымасць атрымаць адукацыю, а потым і “пазмагацца” за месца прафесара. І ўраджэнку Чавусаў Варвару Кашавараву, першую ў Расіі жанчыну-доктара медыцыны, ка-жуць, не дапускалі да навуковай і выкладчыцкай працы. І Ганну Місуна, першую ў Беларусі жанчыну-геолага, не раз затрымлівалі “для высвятлення асобы” пад час самастойных палявых геалагічных даследаванняў…
Сёння, аднак, жанчынам-навукоўцам не трэба ісці на хітрыкі, каб атрымаць адукацыю ці пасаду. Сёння ў НАН Беларусі амаль тры тысячы жанчын-даследчыц, з іх каля 700 — дактары і кандыдаты навук, 7 членаў-карэспандэнтаў, а біёлаг Любоў Хатылёва ўжо і акадэмік. Так, пакуль толькі адна жанчына — сярод кіраўнікоў навуковых інстытутаў. Гэта 34-гадовая Людміла Дубоўская. Яна — кандыдат біялагічных навук, дырэктар Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі. Дарэчы, гэта адзіны акадэмічны інстытут, у якім усе кіраўнічыя пасады занялі жанчыны: дырэктар, два намеснікі дырэктара, вучоны сакратар.
Цікава разважае паводле гэтага факту Кацярына Іванаўна Слабажаніна — вядомы вучоны ў галіне мембраннай і медыцынскай біяфізікі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар навук, лаўрэат Дзяржпрэміі Беларусі. Яна раней займала пасаду намесніка дырэктара па навуковай працы ў гэтым інстытуце. “Тады ў нашым інстытуце пераважалі мужчыны, іх было каля 70 працэнтаў, — згадвае яна. — Але мужчыны часам вымушаны ісці ў тую сферу, дзе можна больш зарабіць. Жанчыны ж — вялікія кансерватары, ужо калі ўлюбляюцца ў сваю працу, то нясуць гэты крыж усё жыццё. Асабліва гэта тычыцца навукі. Займацца ёю і не любіць яе — немагчыма. А гендэрны дысбаланс у нашай установе, лічу, часовы. Як паказвае мой досвед ды і іншых жанчын-даследчыц, нам добра ісці ў навуцы побач. Заўсёды запатрабаваны сплаў мужчынскіх і жаночых навуковых ідэй. Я — прыхільніца ўстойлівай раўнавагі сістэм. Мужчыны, на мой погляд, вельмі ўпрыгожваюць наша жыццё, і навуку таксама”.

Іна Ганчаровіч
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter