Надзейныя партнёры

Аршанскi льнокамбiнат вырабiў тканiны на 72 даўжынi экватару

Кiраўнiцтва Аршанскага льнокамбiната паведамiла, што да пачатку 2010 года за час сваёй дзейнасцi прадпрыемства вырабiла 3 мiльярды 481 мiльён квадратных метраў тканiны. Калi iмi ўмоўна абгарнуць экватар, то гэта склала б 72 абароты вакол зямнога шара. Дарэчы, летась прадукцыя льнокамбiната экспартавалася ў 7 краiн блiзкага замежжа i ў 21 далёкую краiну, у тым лiку ЗША, Канаду, Вялiкабрытанiю, Францыю, Германiю, Iталiю, Турцыю i нават Японiю.

Можна ганарыцца, што беларускi “паўночны шоўк” мае такi вялiкi попыт у iншаземцаў. А вось у роднай краiне да нядаўняга часу даўгунец i вырабы з яго знаходзiлiся, так бы мовiць, у ролi падчаркi. Вось чаму радуе, што спажывецкая кааперацыя гас-цiнна адчыняе дзверы для льняной прадукцыi ва ўсе свае гандлёвыя прадпрыемствы. Як праiнфармавалi ў аблспажыўсаюзе, сёння прадукцыяй Аршанскага льнокамбiната гандлююць больш за два дзесяткi фiрменных секцый i адзiн спецыялiзаваны магазiн кааперацыi “Лянок”, што ў горадзе Глыбокае. Толькi з пачатку года кааператары Вiцебшчыны рэалiзавалi тавараў з натуральнай тканiны на больш за чвэрць мiльярда рублёў. Самымi папулярнымi ў пакупнiкоў сталi такiя вырабы Аршанскага льнокамбiната, як рушнiкi розных памераў i расфарбоўкi, пасцельная i сталовая бялiзна, сувенiрная прадукцыя.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter