Надзейныя машыны

БелАЗы цяпер адпавядаюць тэхрэгламенту Мытнага саюза

Беларускія самазвалы адпавядаюць тэхрэгламенту.

ААТ «БелАЗ» — кіруючая кампанія холдынга «БелАЗ-Холдынг» завяршыла работы па пацвярджэнні адпаведнасці патрабаванням тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза «Аб бяспецы машын і абсталявання». Зараз ім адпавядаюць усе сямействы самазвалаў, што выпускаюцца серыйна.

Дэкларацыі зарэгістраваны органам па сертыфікацыі і ўнесены ў Адзіны рэестр выдадзеных сертыфікатаў адпаведнасці і зарэгістраваных дэкларацый аб адпаведнасці, аформленых па адзінай форме. Сертыфікаты і дэкларацыі, унесеныя ў адзіны рэестр, сапраўдныя на тэрыторыі трох дзяржаў Мытнага саюза.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter