Сустрэў Кузьма прыяцеля Яўхіма,
схуднелы той, з запаўшымі вачыма…
— Што так цябе, Яўхім, маркоціць?..
— Лепш не пытай, сказаў мой шэф,
мяне скароціць…
А ў хаце дзетак — поўны кут,
нішчымніца градзе, сям’і капут…
Як жыць, як быць — не ўцямлю аніяк, вай-яй…
— Яўхім, а ты на лепшае надзеі не губляй.
Вазьмі, куку яму ў руку зрабі,
спакойненька далей цяўпі…
І будзе і кантракт,
і з чыну ў чын скок толькі так…
— Кузьма, на што ты падбіваеш?
Карупцыя ж!..
Няволі мне гадкоў на пяць жадаеш…
— Яўхім, нябога,
“зялёныя” нат чорта здобяць богам…
— Яно, мо… маеш рацыю, Кузьма,
мне выйсця іншага і сапраўды няма…
Ды ў галаве як дзень як ноч гудзе:
“зялёных” на куку набрацца дзе?!..?..
схуднелы той, з запаўшымі вачыма…
— Што так цябе, Яўхім, маркоціць?..
— Лепш не пытай, сказаў мой шэф,
мяне скароціць…
А ў хаце дзетак — поўны кут,
нішчымніца градзе, сям’і капут…
Як жыць, як быць — не ўцямлю аніяк, вай-яй…
— Яўхім, а ты на лепшае надзеі не губляй.
Вазьмі, куку яму ў руку зрабі,
спакойненька далей цяўпі…
І будзе і кантракт,
і з чыну ў чын скок толькі так…
— Кузьма, на што ты падбіваеш?
Карупцыя ж!..
Няволі мне гадкоў на пяць жадаеш…
— Яўхім, нябога,
“зялёныя” нат чорта здобяць богам…
— Яно, мо… маеш рацыю, Кузьма,
мне выйсця іншага і сапраўды няма…
Ды ў галаве як дзень як ноч гудзе:
“зялёных” на куку набрацца дзе?!..?..
Антон ПІЛІПЧЫК.
г. Іўе.

