К 1 мая в Минске полностью завершится ямочный ремонт дорог

Надзейна сцелюць — мякка ехаць

Увесну, у пару абнаўлення i абуджэння прыроды, яшчэ больш хочацца радавацца жыццю, гуляць на свежым паветры i атрымлiваць асалоду ад навакольнай прыгажосцi.

Але прыгажосць не нараджаецца на пустым месцы: за ёй часам стаiць праца сотняў людзей. Вось i работнiкам «Рамаўтадара» трэба значна папрацаваць, каб навесцi парадак на дарогах Мiнска. За тым, як ліквідуюць ямачнасць на праезнай частцы, назiраў карэспандэнт «Р».

Усяго за першыя два тыднi сакавiка ў сталiцы адрамантавалi 15 500 квадратных метраў дарожнага пакрыцця.

Працуюць круглыя суткi

Смiлавiцкi тракт, позняя ранiца. Мы стаiм лiтаральна на сярэдзiне трасы, агароджанай сiгнальнымi бела-аранжавымi конусамi. Зараз тут каманда асфальтабетоншчыкаў i механiзатараў унiтарнага прадпрыемства «Рамаўтадар» латае ямы. У вясновы перыяд яны ўтвараюцца пры перападзе тэмператур i з-за дрэнных умоў надвор’я. Калi пачынае раставаць снег або iдзе дождж, пакрыццё разбураецца.


— З 1 студзеня мы адраман-тавалi 4833 квадратныя метры пакрыцця, — пачынае з галоўнага намеснiк дырэктара па будаўнiцтве УП «Рамаўтадар» Завадскога раёна Мiнска» Iван Шаланкевiч. — А за гэты месяц адрамантавалi ўжо 1575 квадратных метраў дарог.

Такiя вынiкi ўдаецца дасягнуць дзякуючы зладжанасцi брыгады i прадуманай лагiстыцы працы. Вядзецца яна ў кругласутачным рэжыме. Дзве каманды маюць некалькi саставаў i чаргуюцца, выходзячы «ў палi» то днём, то ўначы. У сярэднiм за змену ўкладваюць каля 10 тон лiтай гарачай асфальтабетоннай сумесi.

Праблемныя месцы ў бесперапынным рэжыме манiтораць дзяжурныя майстры. Таксама iх аглядаюць начальнiк участка па рамонце вулiц i тэхнагляд «Гаррамаўтадара», якiя комплексна правяраюць, дзе ёсць неабходнасць у рамонце. На дадзены момант прыбiраецца крытычная ямачнасць — гэта выбоiны памерам 30 на 30 сантыметраў i глыбiнёй больш за 5 сантыметраў i большыя, якiя робяць рух небяспечным. На iх лiквiдацыю адводзяцца суткi.



Для агульнай зручнасцi

Усё пачынаецца з фрэзеравання асфальтабетоннага пакрыцця — так называецца працэс зняцця разбуранага пласта. Рабочы кампрэсарам адбiвае крывыя ўчасткi да роўнай паверхнi, а потым бензарэзам абсякае iх так, каб вуглы карты (паглыблення, у якое залiваюць сумесь) былi па 90 градусаў.

Разбураць — не будаваць, але прыбiраць за сабой усё ж трэба. Пасля ўсiх зубаскрышальных працэсаў асфальтагранулят i лом асфальтабетону збiраецца ўручную. Дарэчы, iх не выкiдваюць: першы выкарыстоўваюць як другасную сыравiну для падсыпкi тратуараў, а другi адпраўляецца на перапрацоўку. Дадаткова ад пылу i бруду карту чысцяць паветрадуўкай.

З 1 студзеня ў Завадскiм раёне адрамантавалi 4833 квадратныя метры дарожнага пакрыцця.

Трактар з прычэпам пад’язджае да карты, у бочцы адкрываецца засланка, i адтуль пачынае цячы цягучая цёмная сумесь. Рабочыя раўнамерна размяркоўваюць яе па ўсёй плошчы, а следам наверх засыпаюць участак шчэбнем. Дзякуючы яму паверхня будзе шурпатая, а значыць, прыдатная для аўтамабiляў.

На дадзены момант прыбiраецца крытычная ямачнасць — гэта выбоiны памерам 30 на 30 сантыметраў i глыбiнёй больш за 5 сантыметраў i большыя.

Як тлумачыць генеральны дырэктар ДВА «Гаррамаўтадар Мiнгарвыканкама» Дзянiс Глiнскi, цяпер арганiзацыя працуе з лiтымi асфальтабетоннымi сумесямi, якiя дазваляюць здзяйсняць рамонт дарог пры нiзкiх тэмпературах. Але як толькi сярэднясутачная тэмпература перавысiць 5 градусаў, пачнуць прымяняць звычайныя гарачыя асфальтабетонныя сумесi.

— Ямачны рамонт завершыцца да 1 мая, — запэўнiвае Дзянiс Глiнскi. — На гэтыя работы выдзелены сродкi, за якiмi iдзе сур’ёзны кантроль. Калi тэхнiчны нагляд выяўляе нейкi брак, арганiзацыя лiквiдуе яго за свой кошт.

Усяго за першыя два тыднi сакавiка ў сталiцы адраман-тавалi 15 500 квадратных метраў дарожнага пакрыцця.

Для параўнання: у студзенi рамонт выканалi на 8774 квадратных метрах, у лютым — на 22 524. Суровае надвор’е мiнулай зiмы прыкметна паўплывала на стан праезнай часткi. Пра гэта сведчыць i статыстыка дарожнiкаў: за студзень — люты спатрэбiлася адрамантаваць 35 469 квадратных метраў пакрыцця, за аналагiчны перыяд мiнулага года — 11 695, 2019 года — 25 245 квадратных метраў.

grudnitskiy@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter