Гаражи против автоцентров: каким методам антикоррозийной защиты авто отдать предпочтение

Над прорвай у ржы

Соль, пясок, вільгаць. Вось-вось з гэтым зімовым дарожным наборам пазнаёмяцца нашы чаравікі і аўто. Апошнія вадзіцелі да зімы не толькі «пераабуваюць», але і засцерагаюць ад карозіі. Між тым сёння існуе шмат метадаў для барацьбы з іржой, і ва ўсіх ёсць свае прыхільнікі і праціўнікі. Карэспандэнт «Р» праверыла на аўто, як папулярныя спосабы паказваюць сябе на справе.

У металу абсалютна нармальная ўласцiвасць акісляцца. 

Сучасныя vs народныя

Што толькі раней у ход у майстроў не ішло, каб засцерагчы аўто: гарматнае сала, бітумныя смолы, адпрацаванае маторнае масла і многае іншае. «Бадзяжылі»— інакш не скажаш — усё, што было. Зараз ёсць спецыяльныя аўтацэнтры, дзе метал пакрываюць хімічнымі і масцiкавымi антыкарамі, некаторыя з якіх здольныя не толькі засцерагчы на нейкі час ад іржы, але пры наяўнасці могуць з ёй і пазмагацца. Пры гэтым сучасныя хімічныя антыкары экалагічна чыстыя, а народныя — таксічныя. Чаму ж тады старыя метады ўсё яшчэ жывыя?

Каб правесці эксперымент, мы ўзялі некалькі аўто, запрасілі прыхільнікаў «олдскул» і сучасных метадаў. У клане «дзядкоў» — гарматнае сала. У сям’i тых, што выкарыстоўваліся раней і маюць папулярнасць зараз, — масцiкавыя антыкары. У групе сучасных — хімічны антыкар, які інакш называюць масляны.

Дарэчы, пра гісторыю: антыкары пачалі з’яўляцца тады, калі маштабна сталі вырабляць машыны. У тыя ж савецкія часы папулярным антыкарам, які жывы і цяпер, быў «Мавіль» (Масква-Вільнюс) з нафтавым складам — гэтакі лакальны кансервант. Змешвалі яго з усім, чым маглі. Было і гарматнае сала — кансервацыйная змазка. Аднак праклалі дарожку да «вечнага» металу канадцы і скандынавы. Снег, дождж, марское паветра, выкарыстанне хімічных рэагентаў для бяспечнай язды кіроўцаў – усё гэта і стала падставай для стварэння ўніверсальных сродкаў, да таго ж экалагічных. Таму мы і правяраем антыкаразійныя сродкі скандынаўскія, паўноч-наамерыканскія і гаражныя.

Спецыялісты раяць рыхтавацца да засцярогi аўто не толькі ў сезон — перад зімой, а калі ёсць вольны час у самога аўтамабіліста — у любую пару года.

Паміж намі хімія

Сяргей Мухлаеў спецыялізуецца на хімічных паўноч-наамерыканскіх антыкарах, ён першым выступае ў абарону сучасных падвопытных:

— Ці патрэбныя антыкары, калі аўто сталі высокатэхналагічнымі, а людзі больш зарабляюць і хутчэй пазбаўляюцца ад старога? Так. Метал ёсць метал. А жорсткія ўмовы надвор’я былі, ёсць і будуць. Нават калі набылі аўто з салона, а праз тры гады плануеце прадаць, сачыце за ім. Хаця б з-за таго, што на рынку машына будзе менш каштаваць, калі заржавее. Таму засцярога ад іржы — эканомія сродкаў на перспектыву.

Ад слоў да дзеяння: пры нас спецыялісты збіраюцца ўсяго за нейкія дзве гадзіны апрацаваць машыну хімічным антыкарам. На дне машыны добра відаць — намазана чорным, некалькі гадоў таму спрабавалі абараніць бар’ернай масцікай. У нейкім месцы дапамагло, а дзесьці не вельмі — рыжына на дне ўсё ж ёсць. Сяргей тлумачыць: калі б адразу на новым аўто выкарысталі масціку, вынікі былі б лепшыя. Нам трэба зараз ад масцікі пазбаўляцца? Не. Паколькі хімічны антыкар, у якога няма ні колеру, ні паху, не канфліктуе з масцікай, а, наадварот, надае ёй антыкаразійныя ўласцівасці, то наносяць яго зверху з дапамогай распыляльнікаў пад ціскам у 60 атмасфер. 

Такі антыкаразійны прыём уладальнік японскага аўто 2004 года выпуску выкарыстоўвае ўжо другі сезон запар і запэўнівае, што новых ачагоў бессаромнай іржы няма. Цікава, колькі каштуе заехаць на пару гадзін сюды? Крыху больш за 300 рублёў. І больш нічога рабіць не трэба? 

— У рэгіёнах, дзе суровыя кліматычныя ўмовы і пры гэтым сыпяць шмат солі для бяспекі, ведаюць, што трэба кожны сезон абнаўляць антыкаразійную апрацоўку. Мы гаворым пра людзей, якія ўмеюць лічыць грошы. Ёсць майстры з гаражоў, якія бяруць за сваю працу сотні долараў і даюць гарантыю на 7 гадоў… Аднак засцярогу аўто неабходна кожны год падтрымліваць, ліквідаваць непаладкі, — паўтарае Сяргей Мухлаеў і паказвае лабараторныя даследаванні розных сродкаў: хімічныя антыкары выйграюць па многіх параметрах. — Ведаю, што робяць майстры ў гаражах. І народныя метады не такія ўжо і дрэнныя, інакш даўно ад іх людзі адмовіліся б. Разам з тым сам праводзіў эксперымент, каб высветліць, які метад лепшы: аўто 7 гадоў засцерагаў ад іржы рознымі спосабамі. Адзін бок апрацоўваўся хімскладам, другi— мас-цiкавым. Апошні ўсё ж быў больш руды, чым першы.

Як толькі машына сышла з канвеера, адразу трапляе ў зону рызыкі ржы. 

Vox populi

— Вы разок зубы пачысцілі пастай, і з імі ўсё будзе добра? Канешне, не. Вось замежныя спецыялісты рэкамендуюць апрацоўваць аўто кожны год, і менавіта тут я з імі пагаджуся, — аглядае гаражны майстар Аляксей уладанні цэнтра. — Але паспрабуй растлумачыць гэта нашым людзям. Танней, хутчэй хочуць і яшчэ гарантыю. На вонкавы бок! А што я думаю наконт сучасных антыкараў? Апрацоўка за 2 гадзіны — фількава грамата.

Паводле слоў Аляксея, усё трэба разбіраць, даставаць, вымываць і толькі потым апрацоўваць:

— Ёсць добрая масціка — каўчукабітумная, але і яе трэба кожны год таксама падтрымліваць. Банка масцікі каштуе каля 30—40 рублёў, а на машыну трэба іх 5. Плюс праца. Колькі выйдзе па грашах? Усё індывідуальна. Адзін кажа: разбяры і зрабі добра. Другі — збольшага апрацуй. І ў апошніх часцей аўто напалову на будаўнічых самарэзах, а яны кажуць: «у мяне ўсё добра». Жах іржавы!

У Аляксея аўто 2003 года. З ім ён эксперыментаваў 2 гады. 

Адзін бок «знадворку» апрацаваў гарматным салам — нагадвае маргарын. Другі бок — масцікай. Выглядае, калі аўто паднялі, не вельмі. Усе цёмнае. Масціка за два гады выпрабаванняў высахла, як гліна, і адвалілася. У некаторых месцах стала з’яўляцца ржа.

 А вось гарматнае сала засталося. Быў адзін мінус, кажа майстар з гаража: у спякоту яно пачало раставаць:

— Мае кліенты часцей выбіраюць масціку. Гарматнае сала не для слабых. Смярдзіць страшна месяцы два ў машыне. Ёсць тыя, каму «пахне дрэнна», а вось я яшчэ адну зіму з гарматным салам усё ж паезджу. Пакуль задавальняе.

На ўсіх машынах, якія мы глядзелі, была невялікая карозія, але толькі па прычыне таго, што іх уладальнікі не адразу засцерагалі ад іржы. А гэта, прызналі абодва бакі, галоўнае. Астатняе – колеры, пахі – хто чаму аддае перавагу...

kasel@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter