Начны патруль

Карэспандэнт “Народнай газеты” часова “надзеў пагоны” i прыняў удзел у рэйдзе па сталiцы Дасведчаныя людзi кажуць, што патрульны i ўчастковы — самыя няўдзячныя пасады ў мiлiцыi. Заробкi невысокiя, а праца выконваецца за траiх. У патрэбны момант ахоўнiк парадку становiцца i псiхолагам, i медыкам. Мiлiцыянеры патрульна-паставой роты ўшчыльную сутыкаюцца з негатывам цёмных завулкаў. Тут i сямейныя сваркi, i суседскiя разборкi, i бойкi алкаголiкаў, i крымiнальныя справы злачынцаў. Менавiта патрульныя часта першымi рэагуюць на правапарушэннi. Хто ведае, што чакае наперадзе? Атрымаеш раненне — вялiкiх ганарараў цi кампенсацый не чакай, бо такая работа: рызыкаваць.

Карэспандэнт “Народнай газеты” часова “надзеў пагоны” i прыняў удзел у рэйдзе па сталiцы

Дасведчаныя людзi кажуць, што патрульны i ўчастковы — самыя няўдзячныя пасады ў мiлiцыi. Заробкi невысокiя, а праца выконваецца за траiх. У патрэбны момант ахоўнiк парадку становiцца i псiхолагам, i медыкам. Мiлiцыянеры патрульна-паставой роты ўшчыльную сутыкаюцца з негатывам цёмных завулкаў. Тут i сямейныя сваркi, i суседскiя разборкi, i бойкi алкаголiкаў, i крымiнальныя справы злачынцаў. Менавiта патрульныя часта першымi рэагуюць на правапарушэннi. Хто ведае, што чакае наперадзе? Атрымаеш раненне — вялiкiх ганарараў цi кампенсацый не чакай, бо такая работа: рызыкаваць.

Карэспандэнту “Народнай газеты” дазволiлi падзяжурыць уначы на мiлiцэйскiм “уазiку” Андрэя Каперсака, прапаршчыка патрульна-паставой роты ўпраўлення ўнутраных спраў Першамайскага раёна сталiцы. Некалькi разоў на тыдзень з шасцi вечара да пяцi гадзiн ранiцы мiлiцыянер нясе патрульную службу. У мiнулым годзе прапаршчык раскрыў 14 злачынстваў. Гэта адзiн з лепшых паказчыкаў у сталiцы. Невыпадкова яго прызналi лепшым патрульным Беларусi.
Вось што расказвае ён сам:
— Аднойчы я патруляваў даручаную мне тэрыторыю. “Уазiкам” кiраваў старшына Леанiд Макрыцкi. Было каля 11 гадзiн вечара. Раптам бачым: трое мужыкоў матлошаць аднаго. Хуценька пад’ехалi, павыскоквалi з машыны, бяжым на дапамогу. Зладзеi, вядома, убачылi нас i кiнулiся ўцякаць. Знаходзiлiся мы ад iх няблiзка, шанец затрымаць — мiзэрны. Усё роўна сталi даганяць. На шляху ў зладзеяў аказалася высокая бетонная агароджа, гэта нам i дапамагло. Адзiн з правапарушальнiкаў замарудзiў, удалося схапiць яго за куртку. Праўда, сам злачынца пераскочыў, а куртка дасталася нам. I пашанцавала: у кiшэнi ляжаў пашпарт уцекача. Знайшлi яго, пазней выявiлi саўдзельнiкаў.
...Праязджаем недалёка ад станцыi метро “Усход”. У снежным сумёце каля таксафона сабралiся людзi: тры жанчыны спрабуюць падняць ледзь рухомае цела мужчыны. Ён стаiць на каленях. Спыняемся i iдзём на дапамогу. На вулiцы — мiнус дзесяць.
— Ужо, напэўна, няслаба падмарозiўся. Выклiчам “хуткую”, — вырашылi мiлiцыянеры.
Прыехалi медыкi, агледзелi.
— Калi б спазнiлiся хвiлiн на дваццаць, мог бы i акалець. А так — жывы i здаровы, забiрайце яго самi, — заключыла фельчарка.
Грамадзянiн не ведаў нават, дзе ён знаходзiцца.
Па рацыi паведамiлi: дзесьцi ў горадзе быў пажар, знайшлi абгарэлы труп, але нам туды ехаць не трэба. Наш участак гэтай ноччу быў адносна спакойны, дзяжурства што нi на ёсць самае будзённае.
Пасля адзiнаццацi вечара самыя папулярныя вiзiты тыпу “шум у кватэры”, “сямейныя сваркi” i нязначныя сутыкненнi алкаголiкаў.
Самае цiкавае адбылося нечакана. Андрэй Каперсак, назiраючы, што робiцца на вулiцах вячэрняй сталiцы, нечакана ўбачыў на тратуары прадмет кубiчнай формы. Няўжо сейф? Па рацыi перадалi блiжэйшаму патрулю, каб разабралiся. Аказалася — i праўда, сейф.
Праз якую гадзiну ў мiлiцыю звярнулася 16-гадовая грамадзянка з паведамленнем аб крадзяжы ў кватэры i прапажы сейфа з грашыма.
I як гэта атрымалася?
— Сустрэла малазнаёмых сяброў, нават iмён iх не памятаю. Яны папрасiлi чаго-небудзь паесцi. Я пайшла на кухню рабiць бутэрброды, але не замкнула ўваходныя дзверы... — заявiла Валерыя, пазiраючы на мiлiцыянераў вачамi першакласнiцы.
Але як можна лiтаральна за хвiлiну знайсцi добра схаваны бацькамi сейф? “Наводка”, — рашылi мiлiцыянеры. Ды i Валерыя аказалася не прыкладам людскога сумлення.
— Месяц таму дачка сышла з дому, невядома дзе бадзялася два тыднi. У той самы час да яе бабулi, якая жыве ў Цэнтральным раёне, урываюцца галаварэзы ў масках i выносяць з кватэры мiльёны рублёў. Бандыты ведалi, дзе старая хавае свае зберажэннi. Проста звязалi яе, узялi грошы, быццам ведалi, дзе шукаць, i сышлi. Ну хто яшчэ мог iм дапамагчы, як не дачка? — скардзiлася мацi, нервова выцiраючы слёзы.
Напэўна, i гэтую сiтуацыю спланавала Валерыя. Але не выйшла, наш патрульны “ўазiк” перашкодзiў злачынцам. Магчымыя саўдзельнiкi дзяўчыны, два маладыя хлопцы, не паспелi перабегчы праз дарогу з выкрадзеным сейфам, заўважылi наш патруль, кiнулi здабычу i ўцяклi.
Думаецца, ненадоўга, саўдзельнiкi злачынства знойдуцца.
Што мяне ўразiла найбольш падчас дзяжурства з патрулём? Бадай, узровень “выхаванасцi” нашых грамадзян. Я спецыяльна рабiў некаторыя падлiкi. За ноч наш патруль восем разоў дапамагаў вырашаць людзям пэўныя канфлiкты. I ў пяцi выпадках ахоўнiкаў закона абражалi апошнiмi словамi.
Вось адзiн эпiзод. Нейкi мужчына выклiкаў на дапамогу патруль, маўляў, у яго ўкралi мабiльнiк. Прыязджаем, набiраем нумар быццам бы скрадзенага тэлефона. Паблiзу нешта запiшчала. Мабiльнiк аказаўся ў кiшэнi “пацярпелага”. I, здавалася б, папрасi прабачэння за тое, што адняў час. Не, у “падзяку” нахабнiк распачаў лаянку.
Міліцыя бачыць сваю задачу не толькі ў тым, каб выкрыць залачынцу, але і папярэдзіць злачынства. А тут ужо — сфера выхавання. Вось мiнiстр унутраных спраў i падпiсаў загад № 1 “Аб ветлiвых i ўважлiвых адносiнах супрацоўнiкаў органаў унутраных спраў i ваеннаслужачых унутраных войск да грамадзян”.
— Мы i раней былi абавязаны быць ветлiвымi з людзьмi. Загад № 1 — добрая справа, i будзе аддача, — лiчыць Андрэй Каперсак.
Дзяжурства з патрулём паказала, што ў нашай міліцыі шмат няпростых спраў. Каб іх паспяхова вырашаць, патрэбны не толькі высокі прафесіяналізм, а і разважлівасць, цярпенне, асабістая мужнасць.
Сумленныя грамадзяне ўдзячны сваім абаронцам.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter