Наблізіцца да спадчыны

Гродна стане сталіцай першага нацыянальнага фестывалю музеяўРазам з фіналам фестывалю нацыянальных культур, які праходзіць у Гродне кожныя два гады, знакавай для рэгіёну падзеяй можа стаць правядзенне тут нацыянальнага музейнага форуму. Ужо вырашана, што першы такі фэст пройдзе менавіта ў Гродне — горадзе, які неафіцыйна мае статус горада-музея, паведаміў на калегіі ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама міністр культуры Павел Латушка.
Гродна стане сталіцай першага нацыянальнага фестывалю музеяў
Разам з фіналам фестывалю нацыянальных культур, які праходзіць у Гродне кожныя два гады, знакавай для рэгіёну падзеяй можа стаць правядзенне тут нацыянальнага музейнага форуму. Ужо вырашана, што першы такі фэст пройдзе менавіта ў Гродне — горадзе, які неафіцыйна мае статус горада-музея, паведаміў на калегіі ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама міністр культуры Павел Латушка.
Цікава, што падобныя праекты рэалізуюцца ў шматлікіх краінах Еўропы, у Расіі. У Маскве і Санкт-Пецярбургу, напрыклад, у праектах пад назвай “Інтэрмузей” паспяхова ўдзельнічалі і вядучыя беларускія музеі.
Правядзенне такога фестывалю ў Беларусі дасць магчымасць прадэманстраваць стан музейнай справы краіны, прааналізаваць кірункі развіцця працы музеяў. На думку Паўла Латушкі, у гэтай сферы ў Беларусі яшчэ шмат нявыкарыстаных магчымасцяў. “Трэба ладзіць у музеях больш інтэрактыўных мерапрыемстваў, праводзіць разнастайныя культурныя акцыі, каб людзям рознага ўзросту было цікава знаёміцца з гісторыка-культурнай спадчынай”, — упэўнены міністр.
Дарэчы, першы нацыянальны музейны форум пройдзе ў Гродне ў кастрычніку. На яго ўжо запрошаны госці з дзесяці краін свету, у тым ліку Расіі, Польшчы, Славакіі, Аўстрыі, Германіі.

Алена Стасюкевіч
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter