На здароўе

У Гродне пасля вялікай рэканструкцыі адкрыўся ваенны шпіталь

У Гродне пасля маштабнай рэканструкцыі адкрыўся ваенны шпіталь.

Аднаўленне будынкаў 1134-га ваеннага клінічнага медыцынскага цэнтра Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь вялося на працягу трох гадоў. Тут рэканструявалі двухпавярховы будынак інфекцыйнага корпуса, кухню і харчовы склад, стаматалагічнае аддзяленне і галоўны лячэбны корпус. Зрабіць гэта аказалася няпроста: будынак з’яўляецца помнікам архітэктуры, і ажыццявіць неабходную перапланіроўку было немагчыма. Таму да яго прыставілі трохпавярховы корпус плошчай больш за 600 «квадратаў», які арганічна ўпісаўся ў архітэктурны ансамбль старадаўніх воінскіх казармаў. Кошт перабудовы і новага медыцынскага абсталявання склаў звыш 30 мільярдаў рублёў.

Сёння шпіталь уяўляе сабой шматпрофільную лячэбную ўстанову са стацыянарам на 150 ложкаў і дзённым стацыянарам, аддзяленнямі дыягностыкі, фізіятэрапіі, хірургіі, стаматалогіі, рэнтгенаўскім, паліклінічным і іншымі дапаможнымі аддзяленнямі, укамплектаванымі новым абсталяваннем. Мясцовыя ўрачы сочаць за здароўем ваенных з адзінаццаці гарнізонаў. Дарэчы, на платнай аснове тут могуць лячыцца і жыхары рэгіёна.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter