На выбар абітурыентаў

Установы прафтэхадукацыі Мінска дададуць 6 спецыяльнасцяў

Установы прафтэхадукацыі Мінска будуць рыхтаваць спецыялістаў па шасці новых спецыяльнасцях

У адпаведнасці з запытамі рынку працы і сацыяльна-эканамічнага комплексу горада адкрыты набор па такіх спецыяльнасцях, як «гасцінічная гаспадарка» ў Мінскім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным каледжы гандлю, «укладчык падлогавых пакрыццяў» у Мінскім дзяржаўным прафесійным ліцэі № 12 будаўніцтва і «мантаж і эксплуатацыя электраабсталявання» ў Мінскім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным каледжы мантажных і пад’ёмна-транспартных работ. Слесараў-зборшчыкаў бытавой тэхнікі будуць рыхтаваць ў Мінскім дзяржаўным прафесійным ліцэі № 6 прыборабудавання, спецыяльнасці «абсталяванне і тэхналогія зварачнай вытворчасці» і «цеплазабеспячэнне, вентыляцыя і ахова паветранага басейна» можна будзе атрымаць ў Мінскім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным каледжы будаўніцтва і камунальнай гаспадаркі.

У гэтым годзе ўстановы ПТА гатовы прыняць каля 5 тыс. чалавек. Пакуль набрана 1,8 тыс. Дакументы будуць прымаць да 20 жніўня.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter