Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

Духоўна-асветніцкая праграма “Вербны кірмаш”, што традыцыйна праходзіць у мінскім Палацы мастацтва, сёлета набыла новы фармат

На Вербніцу

“Вербны кірмаш” — гэта штогадовы падарунак вернікам напярэдадні Уваскрасення Хрыстова. Кірмаш ладзіцца перад Вербнай нядзеляй, ці Вербніцай, і сёлета праходзіў з 1 па 8 красавіка. Цырымонію ўрачыстага адкрыцця кірмашу ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел. Па ягоным дабраславенні сёлета ўпершыню падрыхтоўкай праграмы “Вербнага кірмашу” займаўся Свята-Елісавецінскі манастыр. Увогуле ж больш за 100 манастыроў і прыходаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы, Сербіі, Грэцыі прадстаўлялі ўсё, што дапамагае вернікам упрыгожыць, асвяціць, зрабіць яшчэ больш цёплым і душэўным любімае праваслаўнае свята.

У выставачнага аддзела манастыра ёсць досвед арганізацыі ды прявядзення розных святочных мерапрыемстваў. У Вербны тыдзень ладзіліся майстар-класы ад майстроў з манастырскіх майстэрняў, творчыя сустрэчы, гутаркі са святарамі, канцэрты духоўнай музыкі, кінапаказы. Працавала дзіцячая гасцёўня, давалі каштоўныя кансультацыі фітатэрапеўты, былі прэзентацыі кніг ды многае іншае. Напрыклад, урокі па вершаскладанні праводзіла Таццяна Дашкевіч, а пад час моладзевага праекта-інсталяцыі “Паралелі” гралі беларускія ды іранскія музыкі.

Больш падрабязна пра досвед правядзення “Вербнага кірмашу” можна пачытаць на сайце obitel-minsk.by.

Голас Радзімы № 15 (3519), чацвер, 13 красавіка, 2017 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter